https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў лічыць, што пераарыентацыя беларускага экспарту з расійскага рынку на іншыя напрамкі павінна ажыццяўляцца больш дынамічна


Аб гэтым кіраўнік урада заявіў 25 красавіка на пасяджэнні Савета Міністраў аб выніках знешняга гандлю таварамі і дыверсіфікацыі экспарту за студзень-люты 2015 года, а таксама ацэнцы аб`ёмаў экспарту тавараў за сакавік бягучага года.
Прэм`ер канстатаваў, што макраэканамічная дынаміка Беларусі ў I квартале гэтага года фарміравалася ва ўмовах звужэння асноўных экспартных рынкаў. "Аб`ём беларускага экспарту па таварах і паслугах, паводле даных статыстыкі, скараціўся ў студзені-лютым бягучага года на 22,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года", - адзначыў ён. "З-за высокай канцэнтрацыі экспарту, як па таварах, так і рынках, узрастаюць знешнія рызыкі для стабільнага развіцця нацыянальнай эканомікі", - звярнуў увагу прэм`ер-міністр. У сувязі з гэтым, падкрэсліў ён, неабходна выпрацаваць рашэнні, накіраваныя на выпраўленне сітуацыі з экспартам, якая склалася ў першыя месяцы гэтага года.

"Нягледзячы на тое, што па выніках студзеня-лютага ў знешнім гандлі таварамі і паслугамі дасягнута дадатнае сальда - $683,5 млн (што лепш за вынік аналагічнага перыяду мінулага года і сведчыць аб збалансаванасці знешняга гандлю), аднак не выконваецца найважнейшы прагнозны параметр - экспарт", - адзначыў кіраўнік урада.

Паводле яго слоў, даведзеныя ўрадам на 2015 год паказчыкі, нягледзячы на прыкладзеныя намаганні па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту, не выконваюцца абсалютна ўсімі галінамі і рэгіёнамі. Рост экспарту адзначаецца толькі ў краіны Азіі без краін СНД (прырост $106,7 млн).

Пры гэтым больш складана працаваць становіцца і на рынку ўсходняй суседкі, канстатаваў прэм`ер-міністр. Няпростая эканамічная сітуацыя прымушае Расію абараняць свой рынак, сваіх вытворцаў, нягледзячы на эканамічнае інтэграцыйнае аб`яднанне, якое стартавала, - Еўразійскі эканамічны саюз. У сувязі з гэтым Андрэй Кабякоў падкрэсліў: "Сітуацыя са знешнім гандлем пацвярджае неабходнасць больш дынамічнага зрушэння цэнтра цяжару ў экспартнай палітыцы з расійскага рынку на іншыя напрамкі". Пры гэтым паскоранымі тэмпамі трэба праводзіць як геаграфічную, так і таварную дыверсіфікацыю экспартных патокаў, адзначыў ён.

Вяртаючыся да лічбаў, Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што калі ў студзені бягучага года тэмп росту экспарту беларускай прадукцыі на новыя перспектыўныя рынкі склаў 138 працэнтаў да студзеня 2014-га, то ўжо ў студзені-лютым - 113,3 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года.

З улікам гэтага прэм`ер падкрэсліў, што хацеў бы сёння не столькі пачуць статыстычныя даныя, колькі ўбачыць рэальную карціну таго, якія складанасці існуюць у пастаўках прадукцыі, у тым ліку на перспектыўныя рынкі, як вырашаюцца праблемныя пытанні павышэння якасці прадукцыі, а таксама якія дадатковыя меры неабходна прыняць для паляпшэння сітуацыі з дыверсіфікацыяй экспарту і нарошчваннем яго аб`ёмаў.

25 красавіка 2015, Мінск
Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.04.2015
Тематика:Товары из Беларуси, ЕАЭС
Просмотров:1481
 
Ключевые слова:
Диверсификация экспорта ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме