https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь з`яўляецца ўзорам нулявой цярпімасці да правапарушэнняў


Такое меркаванне выказаў 21 ліпеня генпракурор Казахстана Асхат Даўлбаеў пасля падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Генеральнымі пракуратурамі Беларусі і Казахстана.
"Для нас Рэспубліка Беларусь з`яўляецца ўзорам нулявой цярпімасці да правапарушэнняў. Знаходзячыся ў Мінску, мы бачым, наколькі эфектыўна працуюць праваахоўныя органы, наколькі законапаслухмянае насельніцтва. Выконваючы закон да дробязей, людзі забяспечваюць парадак і ў больш складаных пытаннях. Таму ўзровень злачыннасці ў Беларусі адзін з самых нізкіх на постсавецкай прасторы", - сказаў генпракурор Казахстана.

Ён назваў падпісанне пагаднення знакавай падзеяй, паколькі абедзве краіны ўдзельнічаюць у інтэграцыі эканомік, што адкрывае вялікія перспектывы. "Думаю, што гэта прынясе вялікую эканамічную выгаду нашым дзяржавам і народам", - адзначыў Асхат Даўлбаеў. Ён звярнуў увагу, што любы інтэграцыйны працэс звязаны і з негатыўнымі момантамі, крымінальныя структуры таксама пачынаюць інтэгравацца. Падпісанае сёння пагадненне павінна стаць надзейнай заслонай для транснацыянальнай злачыннасці, падкрэсліў генпракурор.

У сваю чаргу генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк адзначыў, што праблем пры ўзаемадзеянні з казахстанскімі калегамі няма, але для супрацоўніцтва патрэбна прававая база. Тым больш што апошнім часам Генеральныя пракуратуры абедзвюх краін сталі больш актыўна ўзаемадзейнічаць, абменьвацца інфармацыяй.

Пагадненне дапаможа бакам актывізаваць супрацоўніцтва. Напрыклад, яно дасць магчымасць аказваць садзейнічанне ў даследчых праверках, абменьвацца вопытам па барацьбе з наркатрафікам, незаконнай міграцыяй. У мінулым годзе казахстанскія калегі накіравалі ў беларускую пракуратуру больш за 40 розных запытаў. Для Беларусі гэта склала прыкладна трэць усяго аб`ёму запытаў ад краін СНД. Новы дакумент дасць магчымасць больш аператыўна працаваць у гэтым напрамку.

Акрамя таго, сёння падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні пракуратур Мінска і Астаны. Подпісы ў дакуменце паставілі пракурор беларускай сталіцы Сяргей Хмарук і яго калега Мухтар Жаргенбаеў. Дакумент прызначаны зрабіць узаемадзеянне пракуратур больш цесным і аператыўным.

21 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.07.2014
Тематика:Культура, ЕАЭС
Просмотров:1660
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Прокуратура Криминал Закон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме