https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Змяніліся нормы ўвозу ў Беларусь тавараў і прадуктаў харчавання фізічнымі асобамі


Адпаведныя метадычныя рэкамендацыі размешчаны на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.
На асоб, якія едуць на тэрыторыю Мытнага саюза праз беларускую граніцу раз у 3 месяцы і радзей, распаўсюджвае сваё дзеянне пагадненне аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную граніцу МС. У гэтым выпадку можна ўвезці тавары для асабістага карыстання, мытны кошт якіх не перавышае 1500 еўра, а агульная вага - 50 кг. Сюды ўключаны алкагольныя напіткі і піва не больш як 3 літры, да 200 цыгарэт або 50 цыгар, або 250 грамаў тытуню (тытунёвых вырабаў). Увоз алкагольных напіткаў, піва, тытуню і тытунёвых вырабаў можа ажыццяўляцца толькі паўналетнімі.

Раз у два месяцы можна ўвозіць не больш за 10 кг прадуктаў харчавання аднаго наймення. Раз у месяц можна ўвозіць не больш за 10 кг прадуктаў. Выключэнне ў гэтым выпадку зроблена для краін СНД, адкуль можна прывезці не больш за 30 кг і пры гэтым не больш за 10 кг аднаго наймення. Раз у 15 дзён дазволена ўвозіць не больш за 10 кг прадуктаў.

Тым, хто перасякае граніцу раз у сем дзён і часцей, трэба помніць: з сабой можна браць не больш за 5 кг прадуктаў харчавання, уключаючы алкаголь і піва. Абмежаванні наконт спіртнога залежаць ад спосабу перасячэння граніцы. "Не больш за 1 л - для асоб, якія перасякаюць граніцу ў транспартным сродку, 0,5 л - для тых, хто перасякае граніцу іншым спосабам - пяшком, на веласіпедзе", - сказана ў рэкамендацыях. Калі грамадзянін перасякае граніцу часцей, чым раз за суткі, то прадуктаў харчавання пры сабе можа мець толькі на дарогу пры адсутнасці алкагольных напіткаў і піва.

У метадычных рэкамендацыях пералічаны тавары, увоз якіх у якасці тавараў для асабістага карыстання дапускаецца на працягу каляндарнага года. Гэта, напрыклад, кухонныя пліты, кухонныя камбайны, мікрахвалевыя печы, ванны, душавыя кабіны, бытавыя халадзільнікі, пасудамыечныя і пральныя машыны, камп`ютарныя маніторы каляровага адлюстравання з вадкакрышталічным экранам, ноўтбукі, кандыцыянеры, дзіцячыя каляскі (кожнага віду ў залежнасці ад узросту дзіцяці) і гэтак далей. Такія тавары на працягу каляндарнага года можна ўвозіць па адзінцы. Дапускаецца ўвоз да чатырох адзінак або летніх, або зімовых пнеўматычных шын і такой жа колькасці дыскаў да транспартных сродкаў для асабістага карыстання, што знаходзіцца ва ўласнасці фізічнай асобы, якая перамяшчае такія тавары. Пры гэтым права ўласнасці на транспартны сродак павінна быць дакументальна пацверджана.

У прэс-цэнтры ДМК адзначылі, што метадычныя рэкамендацыі перыядычна змяняюцца, і параілі праглядаць іх кожны раз, перад тым як накіравацца ў падарожжа.

4 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.08.2014
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1487
 
Ключевые слова:
Мытны саюз Продукты Алкоголь Нормы провоза Граница Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме