Як паведамілі ў Мінскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, падчас візіту пройдуць дзелавыя перамовы з казахстанскімі кампаніямі. 25 чэрвеня ў гатэлі Crowne Plaza Minsk пройдзе беларуска-казахстанскі бізнес-форум з удзелам пасла Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенава і кіраўніцтва БелГПП. Затым адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам прадстаўнікоў прадпрыемстваў дзвюх краін.
Падчас мерапрыемства беларускія прадпрыемствы будуць мець магчымасць правесці двухбаковыя перамовы па шэрагу кірункаў: інвеставанне сумесных праектаў; супрацоўніцтва ў сферы медыцыны, харчовай прамысловасці; вытворчасць упаковачных матэрыялаў, радыётэхнічных вырабаў, лакафарбавай, кабельна-правадніковай прадукцыі і г.д.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2013