Прэм`еры Беларусі, Расіі, Казахстана прымуць удзел у форуме дзелавых людзей дзяржаў - удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы "Еўразійскі Эканамічны Саюз: чаканні бізнесу", які пройдзе ў Мінску 31 мая.
"Бізнес, абмеркаваўшы інтэграцыйныя працэсы, павінен абсалютна дакладна паставіць перад кіраўнікамі ўрадаў праблемы, якія ён сам адчувае знутры. Гэта будзе вельмі важна і правільна, тады форум удасца, - адзначыў Аляксандр Міхневіч. - Мы хочам, каб у форуме прынялі ўдзел не толькі прадстаўнікі бізнесу і кіраўніцтва трох краін, але і як мага большая колькасць краін і дзелавых колаў на постсавецкай прасторы паўдзельнічалі у працэсе абмеркавання праблем, а таксама паслухалі, на якой стадыі сёння знаходзіцца наша інтэграцыя".
Зыходзячы з гэтага, склад удзельнікаў быў значна пашыраны, запрашэнні былі накіраваны ўсім прэм`ер-міністрам, якія плануюць свой удзел у Савеце кіраўнікоў урадаў СНД, што адбудзецца ў Мінску ў дзень правядзення форуму.
"Ужо ёсць пацвярджэнне, што абавязкова прыме ўдзел у форуме прэм`ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, прэм`ер-міністр Казахстана Серык Ахметаў, прэм`ер-міністр Арменіі Тыгран Саркісян", - адзначыў прадстаўнік МЗС. Іншыя краіны яшчэ не вызначыліся. Таксама чакаецца, што ўдзел у форуме прыме першы намеснік прэм`ер-міністра Расіі Ігар Шувалаў, старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрысценка. Плануюць свой удзел у форуме таксама ўзбекскі і малдаўскі бакі, чакаюцца таджыкскі і туркменскі бакі.
У форуме будуць прымаць удзел і прадстаўнікі буйнейшых расійскіх і казахстанскіх кампаній. У прыватнасці, з расійскага боку запрошаны кіраўнікі Ашчаднага банка Расіі, банка ЗГБ, Знешэканамбанка, групы кампаній "Біятэк". З казахстанскага боку чакаецца каля 30 буйных бізнесменаў.
Плануецца, што ў цэлым у форуме прымуць удзел каля 600 удзельнікаў, прадстаўнікі органаў улады і бізнес-супольнасці. Да ўдзелу ў форуме запрошаны дэлегаты з краін - членаў АЭП і прыгранічных дзяржаў, у ліку якіх кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, палітычныя і грамадскія дзеячы, лідары вядучых прадпрымальніцкіх аб`яднанняў і саюзаў, прадстаўнікі гандлёва-прамысловых палат, міжнародных арганізацый, бізнесмены і эканамічныя аналітыкі.
24 мая 2013, Мінск
БЕЛТА