Падумаць аб магчымым увядзенні адзінай валюты ў Еўразійскім эканамічным саюзе, які плануецца стварыць да 1 студзеня 2015 года, прапанаваў 15 чэрвеня прэм`ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў. Паводле яго слоў, пакуль гэтае пытанне не з`яўляецца прадметам бягучых перамоў Расіі, Беларусі і Казахстана, аднак над ім неабходна падумаць з улікам нестабільнасці на глабальных рынках.
"Расійскі рубель мае больш устойлівы курс, ён карыстаецца прызнаннем у свеце і больш шырокай сферах хаджэння", — заявіла Мацвіенка 19 чэрвеня журналістам.
На яе думку, адзіная валюта неабходна для эфектыўнасці любога інтэграцыйнага аб`яднання, і для яе ўвядзення ў Еўразійскім саюзе няма ніякіх прававых або фінансавых перашкод. "Адзіная валюта неабходна для таго, каб інтэграцыйнае аб`яднанне паўнацэнна функцыянавала, а не было дэкаратыўным", — сказала яна.
Спікер Савета Федэрацыі адзначыла, што канчатковае рашэнне па адзінай валюце прымуць кіраўнікі дзяржаў.
Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 19 чэрвеня 2012