https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь, Мытны саюз і СГА


8 лістапада Савет Рэспублікі Беларусь ухваліў праект закона аб ратыфікацыі дагавора аб функцыянаванні Мытнага саюза (МС) у рамках шматбаковай гандлёвай сістэмы.
Як адзначыла ў інтэрв`ю журналістам старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Ніна Мазай, ратыфікацыя гэтага дакумента пацвярджае намеры "ісці ў рэчышчы лібералізацыі міжнароднага гандлю на тых прынцыпах, на якіх сёння функцыянуе Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА)".

"Пагадненне тычыцца таго, — патлумачыла яна, — як члены МС будуць паводзіць сябе ў перамоўным працэсе з СГА, якая будзе прававая аснова для таго, каб яны сталі членамі СГА. І як яны будуць узгадняць пэўныя пазіцыі свайго членства ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі з улікам таго, што адзін з членаў саюза ўжо будзе членам СГА. Пагадненне якраз і прапісвае ўсе магчымыя калізіі і паводзіны краін — членаў МС на перамоўных этапах".

Паводле слоў Мазай, цяпер ідзе этап узгаднення з рабочымі групамі заканадаўства Беларусі з нормамі і патрабаваннямі СГА, пасля чаго будуць абмяркоўвацца ўмовы паставак тавараў і паслуг, праца ў сегменце сельскай гаспадаркі. Гэта ўжо больш канкрэтная праца ў рамках як двухбаковых, так і шматбаковых перамоў.

Дагавор аб функцыянаванні МС у рамках шматбаковай гандлёвай сістэмы быў падпісаны ў Мінску 17 мая 2011 года. Дакумент накіраваны на забеспячэнне паўнацэннага функцыянавання МС у выпадку далучэння аднаго або некалькіх яго членаў да СГА. Устанаўлівае прававыя асновы выканання дзяржавамі — членамі МС сваіх абавязацельстваў у СГА ва ўмовах перадачы часткі функцый па рэгуляванні гандлю на наднацыянальны ўзровень. Нормы СГА, якія тычацца сферы рэгулявання МС, становяцца часткай яго прававой сістэмы.

БелаПАН
8 лістапада 2011
 
Дата публикации:08.11.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:2312
 
Ключевые слова:
Всемирная торговая организация Беларусь-ВТО Национальная безопасность Многосторонняя торговая система
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме