Найбольшая колькасць лаўрэатаў прадстаўлена ў намінацыі "Харчовыя тавары" — 22 арганізацыі. 21 пераможца вызначаны ў намінацыі "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння" і 12 лаўрэатаў — у намінацыі "Прамысловыя тавары для насельніцтва".
Сярод лепшых харчовых тавараў — шырокі асартымент малочных прадуктаў, каўбасных вырабаў, а таксама кансервы з гародніны, кандытарскія вырабы, сухія кашы для дзіцячага харчавання. Спектр лепшай прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння ўключае керамічныя блокі, станкі, жалезабетонныя вырабы, портландцэмент, святлотэхнічныя вырабы, лінзы і гэтак далей. Сярод пераможцаў прамысловых тавараў для насельніцтва — мэбля, трыкатажныя і дывановыя вырабы, абутак, сталовы посуд, тканіны...
Трэба патлумачыць, што адной з умоў удзелу ў конкурсе з`яўляецца экспарт беларускіх тавараў на расійскі рынак на працягу не менш за год. Па выніках конкурсу ў чарговы раз лаўрэатамі сталі Беларускі металургічны завод, Беларускі цэментны завод, ААТ "Савушкін прадукт", Віцебскі мясакамбінат, Пастаўскі малочны завод, ААТ "Малочны Мір", "Світанак", СТАА "Марка", ААТ "Слоніммэбля" і іншыя, што сведчыць аб высокай якасці і канкурэнтаздольнасці іх прадукцыі. Упершыню ўдзельнічалі ў конкурсе і сталі яго пераможцамі Бярэзінскі сыраробны завод, брэсцкае ЗТАА "Вастэга", сталічнае ТДА "Беллесвыраб" і СЗАТ "ФІДМАШ".
Надзея Нікалаева
Звязда, 10 кастрычніка 2011