https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міхаіл Мясніковіч лічыць фармат СНД "цудоўным"


Міхаіл Мясніковіч лічыць фармат СНД "цудоўным". Пра гэта прэм`ер-міністр Беларусі заявіў, адкрываючы 19 мая ў Мінску пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД.
"Мы можам размаўляць на адной мове. Нягледзячы на тое што СНД і яго выканкам не надзелены наднацыянальнымі функцыямі, не маюць бюджэту развіцця, гэта — пляцоўка аднадумцаў. Яе ведаюць на міжнародным узроўні, і з яе вырас шэраг міжнародных структур", — сказаў Мясніковіч.

Ён мяркуе, што супрацоўніцтва ў межах СНД неабходна развіваць.

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы. Для ўдзелу ў ім у Мінск 18 і 19 мая прыбылі прэм`ер-міністры Арменіі, Таджыкістана, Кыргызстана, Узбекістана, Казахстана і Украіны, а таксама віцэ-прэм`еры Малдовы, Туркменістана і Азербайджана.

Як паведаміў на брыфінгу 12 мая прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў СНД плануецца разгледзець праект дагавора аб зоне свабоднага гандлю. У межах дагавора прадугледжваецца зафіксаваць дзейныя выключэнні з рэжыму свабоднага гандлю, а таксама абавязацельствы не пашыраць іх пералік і пачаць перамовы па паэтапнай адмене экспартных пошлін.

Прэм`ер-міністры абмяркуюць змест міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва да 2020 года. Ініцыятарам распрацоўкі гэтай праграмы выступіла Беларусь.

Адным з ключавых пунктаў парадку дня Савета кіраўнікоў урадаў СНД будзе прыняцце рамачнай праграмы па супрацоўніцтве ў сферы мірнага выкарыстання атамнай энергіі.

Па выніках пасяджэння плануецца прэс-канферэнцыя. Затым пачнецца пасяджэнне Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС, а пасля гэтага адбудзецца сустрэча Вышэйшага органа Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.

Перамовы завершыць выніковая прэс-канферэнцыя.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 19 мая 2011
 
Дата публикации:19.05.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3442
 
Ключевые слова:
Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме