https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генеральны сакратар АДКБ абмяркуе ў Мінску пытанні рэалізацыі прыярытэтных кірункаў дзейнасці арганізацыі


1—2 сакавіка адбудзецца рабочая паездка генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалая Бардзюжы ў Беларусь.
Як паведаміла прэс-служба АДКБ, асноўная мэта візіту ў Мінск — даклад старшыні Савета калектыўнай бяспекі, прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку плана мерапрыемстваў па рэалізацыі рашэнняў снежаньскай (2010 года) сесіі СКБ.

Бардзюжа таксама правядзе перамовы з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі Леанідам Мальцавым, міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, міністрам абароны Юрыем Жадобіным, міністрам унутраных спраў Анатолем Куляшовым, міністрам па надзвычайных сітуацыях Уладзімірам Вашчанкам і старшынямі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам і Анатолем Рубінавым.

У ходзе сустрэч будуць абмяркоўвацца пытанні рэалізацыі прыярытэтных кірункаў дзейнасці арганізацыі і далейшага ўдасканальвання сістэмы калектыўнай бяспекі, а таксама падрыхтоўкі чарговых пасяджэнняў статутных органаў АДКБ — Савета міністраў абароны, Савета міністраў замежных спраў, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі і сесіі Савета калектыўнай бяспекі, якія пройдуць пад кіраўніцтвам беларускага боку.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2011
 
Дата публикации:28.02.2011
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:2433
 
Ключевые слова:
Совет коллективной безопасности ОДКБ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме