"Мы хацелі б прапанаваць і лічым перспектыўнымі праекты па расшырэнні кааперацыйных сувязей паміж нашымі прадпрыемствамі, гэта можа быць як развіццё дзеючых, так і стварэнне новых зборачных вытворчасцей. Таксама гэта нарошчванне паставак машынабудаўнічай прадукцыі ў Кыргызстан, таксама з улікам дзеючых у Беларусі мер падтрымкі гэтага экспарту. Я лічу, што падпісанне ўрадам Беларусі з кыргызскім банкам дагавора аб пастаўках тэхнікі на льготных умовах, несумненна, будзе садзейнічаць іх росту", - адзначыў Сяргей Румас.
Перспектыўным прэм`ер-міністр таксама лічыць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, ІТ, транспарту, лагістыкі.
У сваю чаргу Беларусь зацікаўлена ў пастаўках тавараў з Кыргызстана. "У нас вельмі добра зарэкамендавалі сябе радыятары для МТЗ, МАЗа. Мы традыцыйна купляем шмат бавоўны, шэрсці і ведаем, што Кыргызстан можа пастаўляць гэту высакаякасную прадукцыю. Аб`ёмы пакуль невялікія. Трэба паглядзець, што зрабіць для таго, каб расшырыць гэтыя пастаўкі", - сказаў Сяргей Румас.
Прэм`ер-міністр запэўніў, што Беларусь зацікаўлена ў самым цесным партнёрстве з Кыргызстанам і выступае за сістэмнае ўмацаванне гандлёва-эканамічных адносін.
"Мяркую, што наша эфектыўнае двухбаковае супрацоўніцтва стане добрай асновай для аналагічнага ўзаемадзеяння і ў рамках іншых інтэграцыйных аб`яднанняў, у першую чаргу ЕАЭС, СНД і АДКБ", - дадаў ён.
"Мяркую, што наша эфектыўнае двухбаковае супрацоўніцтва стане добрай асновай для аналагічнага ўзаемадзеяння і ў рамках іншых інтэграцыйных аб`яднанняў, у першую чаргу ЕАЭС, СНД і АДКБ", - дадаў ён.
На думку Сяргея Румаса, удзел Беларусі і Кыргызстана ў шматбаковых інтэграцыйных аб`яднаннях, асабліва ў ЕАЭС, дае дадатковыя магчымасці для расшырэння ўзаемных сувязей і актывізацыі двухбаковых кантактаў на ўсіх узроўнях.
"У апошнія гады гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кыргызстанам прыкметна актывізавалася. Наш тавараабарот на працягу апошніх трох гадоў не апускаецца менш за $100 млн. Але патэнцыял нашага супрацоўніцтва, вядома ж, прыкметна вышэйшы, і я спадзяюся, што сёння на пасяджэнні міжурадавай камісіі вы зможаце намеціць дадатковыя сферы, дзе Беларусь і Кыргызстан змогуць нарасціць сваё супрацоўніцтва. Перакананы, што гэтыя перагаворы дадуць старт новым праектам, і ўрад Беларусі будзе ўсяляк іх падтрымліваць", - падкрэсліў Сяргей Румас.
21 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
21 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА