https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


„Дэзыінфармацыя й брудная правакацыя”


Заявы пра тое, што Беларусь можа спыніць свой удзел у інтэграцыйных утварэньнях на постсавецкай прасторы, калі Расея не прызнае вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у краіне, зьяўляюцца "дэзінфармацыяй і бруднай правакацыяй". Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімір Макей.
Паводле яго слоў, «дадзеная дэзінфармацыя» зьявілася ў СМІ не па «ўказаньні вышэйшага кіраўніцтва Расеі». «Хутчэй за ўсё, гэта чарговая мядзьвежая паслуга далёкіх ад рэальнай аналітыкі паркетных пісак і падобных ім палітолягаў, якія ў сілу свайго інтэлекту й "дасьведчанасьці" ня ў стане прыдумаць хоць трохі праўдападобную "качку" й хаця б як мінімум азнаёміцца з выказваньнямі Лукашэнкі па дадзенай тэме», падкрэсьліў Уладзімір Макей.

Нагадаем, учора  расейскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў Менску паведамілі, што Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку непрызнаньня расейскімі ўладамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, Беларусь спыніць свой удзел ва ўсіх асноўных інтэграцыйных структурах постсавецкай прасторы: Саюзнай дзяржаве, СНД, АДКБ, Мытным саюзе й інш.


Тэлеграф
7 кастрычніка 2010
 
Дата публикации:07.10.2010
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:2267
 
Ключевые слова:
Информационная война Белорусско-российский конфликт Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме