https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цэнтрабанк РФ узмацняе кантроль за здзелкамі па "беларуска-казахстанскай" схеме


Банк Расіі "абвясціў вайну" сумнеўным аперацыям праз краіны Мытнага саюза, паведамляе агенцтва Прайм.
Цэнтрабанк РФ узмацняе кантроль за здзелкамі паводле гэтак званай беларуска-казахстанскай схемы, якія могуць выкарыстоўвацца для вываду сродкаў з краіны. "Рэгулятар унёс змены ў палажэнне 375-П, якое апісвае патрабаванні да правіл унутранага кантролю банкаў у мэтах процідзеяння адмыванню даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванню тэрарызму. Дакумент размешчаны ў "Вестнике Банка России" і набывае моц праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. ЦБ адводзіць падапечным 30 дзён на прывядзенне правіл унутранага кантролю ў адпаведнасць з новымі патрабаваннямі", — паведамляе расійскае агенцтва.

Нагадваецца, што мінулым летам Цэнтрабанк "раскрыў звесткі пра маштабы магчымага вываду сродкаў з Казахстана і Беларусі шляхам фіктыўнага імпарту тавараў, аб`ём якога ацэньваўся прыкладна ў 25 мільярдаў долараў". Усяго за апошнія два гады на сумнеўных падставах праз краіны Мытнага саюза выведзена прыблізна 47 мільярдаў долараў, падлічылі ў Цэнтрабанку.

Рэгулятар рэкамендаваў банкам "звярнуць павышаную ўвагу на выпадкі, калі кліентам расійскіх банкаў сродкі за пастаўку тавараў з краін Мытнага саюза пераводзяцца на рахункі ў замежных банках", бо "сапраўднымі мэтамі такіх аперацый могуць з`яўляцца легалізацыя (адмыванне) злачынных даходаў, фінансаванне тэрарызму і іншыя супрацьзаконныя дзеянні".

Паводле новага рашэння ЦБ, банк мае права адмовіць кліенту-рэзідэнту заключаць дагавор банкаўскага рахунку, калі ў яго ёсць інфармацыя пра намеры юрасобы ці індывідуальнага прадпрымальніка правесці аперацыю праз такую схему.

БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2014
 
Дата публикации:06.02.2014
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1100
 
Ключевые слова:
Финансы Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме