https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украіна адмовілася падпісваць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС і мае намер "аднавіць актыўны дыялог" з Расіяй і іншымі краінамі Мытнага саюза


"У інтарэсах нацыянальнай бяспекі" ўрад Украіны распараджэннем ад 21 лістапада прыпыніў працэс падрыхтоўкі да заключэння пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.
"Распараджэнне прынята ў мэтах больш дэталёвага вывучэння і прапрацоўкі комплексу мер, якія Украіна павінна выканаць для ўзнаўлення страчаных аб`ёмаў вытворчасці і кірункаў гандлёва-эканамічных адносін з Расійскай Федэрацыяй і іншымі дзяржавамі — членамі СНД, фарміравання належнага ўзроўню ўнутранага рынку, які забяспечваў бы парытэтныя адносіны паміж Украінай і краінамі — членамі ЕС, што з`яўляецца базавым прынцыпам міжнароднага права і асновай эканамічнай бяспекі краіны", — гаворыцца ў паведамленні дэпартамента інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю сакратарыята Кабінета міністраў.

Мінэканамразвіцця і Мінпрампалітыкі "даручана аднавіць актыўны дыялог з Расійскай Федэрацыяй і іншымі краінамі Мытнага саюза і дзяржавамі — членамі СНД наконт ажыўлення гандлёва-эканамічных сувязяў з мэтай захавання і ўмацавання сумеснымі намаганнямі эканамічнага патэнцыялу дзяржавы".

Галіновым міністэрствам даручана "ўнесці змяненні ў дзяржаўныя мэтавыя, галіновыя і рэгіянальныя праграмы, скіраваныя на развіццё гандлю, вытворчай кааперацыі і абмен тэхналогіямі з дзяржавамі — членамі СНД з мэтай захавання працоўных месцаў і вырашэння іншых сацыяльных пытанняў на аснове павышэння эканамічнай устойлівасці дзяржавы".

Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС павінна было быць падпісана на саміце Усходняга партнёрства ў Вільнюсе 28—29 лістапада. Галоўнай умовай было вызваленне былога прэм`ер-міністра, кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Юліі Цімашэнкі, якая па-ранейшаму знаходзіцца ў турме.

Расія неаднаразова папярэджвала Украіну пра негатыўныя эканамічныя наступствы падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 21 лістапада 2013
 
Дата публикации:21.11.2013
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1534
 
Ключевые слова:
Украина-Евросоюз Восточное партнёрство Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме