https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасол Казахстана ў Беларусі і старшыня ДКНТ абмеркавалі ў Мінску пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы навукі і адукацыі


Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях.
Адукацыйнае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва абмеркавалі на сустрэчы 16 красавіка ў Мінску пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў і старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Ігар Войтаў.

Войтаў на сустрэчы адзначыў, што цяпер у рамках супрацоўніцтва па лініі ўніверсітэтаў і навукова-даследчых устаноў падрыхтавана 110 навукова-тэхнічных праектаў у розных галінах рэальнага сектара эканомікі.

Кіраўнік камітэта прапанаваў у рамках афіцыйнага візіту ўрадавай дэлегацыі Казахстана ў Беларусь (ён запланаваны на канец красавіка. — БелаПАН.) абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння, перш за ўсё па арганізацыі конкурсу сумесных беларуска-казахстанскіх праектаў, а таксама па фінансаванні пілотных праектаў Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД на перыяд да 2020 года з удзелам арганізацый Беларусі і Казахстана.

У сваю чаргу Ергалі Булегенаў адзначыў, што будзе ўсяляк садзейнічаць наладжванню кантактаў па лініі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж беларускімі і казахстанскімі ўстановамі і прадпрыемствамі, паведамляе прэс-служба ДКНТ.

Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2013
 
Дата публикации:16.04.2013
Тематика:Образование, ЕАЭС
Просмотров:1189
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Интеграция Научно-техническое сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме