https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзмітрый Мядзведзеў унёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму дагавор аб зоне свабоднага гандлю ў СНД


Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў унёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму дагавор аб зоне свабоднага гандлю ў СНД, падпісаны ў Санкт-Пецярбургу 18 кастрычніка.
Акрамя таго, Мядзведзеў прызначыў намесніка кіраўніка Мінэканамразвіцця Андрэя Сляпнёва сваім афіцыйным прадстаўніком пры разглядзе пытання аб ратыфікацыі дагавора палатамі Федэральнага сходу.

Савет кіраўнікоў урада краін СНД раней ухваліў дагавор аб стварэнні зоны свабоднага гандлю. Як патлумачыў раней прэм`ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін, у рамках гэтага дагавора краіны адменяць імпартныя і экспартныя пошліны па шэрагу тавараў, а існуючыя выключэнні з дагавора будуць ліквідаваныя пазней.

Дагавор падпісалі ўсе краіны СНД, за выключэннем Азербайджана, Узбекістана і Туркменістана, якія, паводле слоў Пуціна, вывучаць магчымасць далучэння да яго да канца гэтага года.

Прэм`ер Украіны Мікалай Азараў, у сваю чаргу, заявіў, што дагавор аб зоне свабоднага гандлю ў межах СНД пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2012 года.

У СНД уваходзяць Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Малдова, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан і Украіна.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 лістапада 2011
 
Дата публикации:23.11.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:1721
 
Ключевые слова:
Свободная торговля Союз независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме