https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


55 лепшых беларускіх тавараў у Расійскай Федэрацыі


Лаўрэатамі конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі" стала прадукцыя 55 беларускіх арганізацый.

Найбольшая колькасць лаўрэатаў прадстаўлена ў намінацыі "Харчовыя тавары" —  22 арганізацыі. 21 пераможца вызначаны ў намінацыі "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння" і 12 лаўрэатаў — у намінацыі "Прамысловыя тавары для насельніцтва".

Сярод лепшых харчовых тавараў — шырокі асартымент малочных прадуктаў, каўбасных вырабаў, а таксама кансервы з гародніны, кандытарскія вырабы, сухія кашы для дзіцячага харчавання. Спектр лепшай прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння ўключае керамічныя блокі, станкі, жалезабетонныя вырабы, портландцэмент, святлотэхнічныя вырабы, лінзы і гэтак далей. Сярод пераможцаў прамысловых тавараў для насельніцтва — мэбля, трыкатажныя і дывановыя вырабы, абутак, сталовы посуд, тканіны...

Трэба патлумачыць, што адной з умоў удзелу ў конкурсе з`яўляецца экспарт беларускіх тавараў на расійскі рынак на працягу не менш за год. Па выніках конкурсу ў чарговы раз лаўрэатамі сталі Беларускі металургічны завод, Беларускі цэментны завод, ААТ "Савушкін прадукт", Віцебскі мясакамбінат, Пастаўскі малочны завод, ААТ "Малочны Мір", "Світанак", СТАА "Марка", ААТ "Слоніммэбля" і іншыя, што сведчыць аб высокай якасці і канкурэнтаздольнасці іх прадукцыі. Упершыню ўдзельнічалі ў конкурсе і сталі яго пераможцамі Бярэзінскі сыраробны завод, брэсцкае ЗТАА "Вастэга", сталічнае ТДА "Беллесвыраб" і СЗАТ "ФІДМАШ".

Надзея Нікалаева
Звязда
, 10 кастрычніка 2011

 
Дата публикации:10.11.2011
Тематика:Товары из Беларуси, ЕАЭС
Просмотров:2130
 
Ключевые слова:
Союзное государство Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме