https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасланне Прэзідента народу і парламенту


Лукашэнка ставіць задачу зрабіць Беларусь маштабным транспартна-лагістычным міжнародным цэнтрам
"Ключавой задачай на найбліжэйшую перспектыву павінна стаць ператварэнне Беларусі ў маштабны транспартна-лагістычны міжнародны цэнтр у мэтах максімальнага выкарыстання выгаднага геаграфічнага становішча нашай краіны", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка са штогадовым пасланнем народу і парламенту.

"Нарошчванне аб`ёмаў транзіту цераз нашу тэрыторыю з`яўляецца найважнейшай перадумовай папаўнення дзяржаўнай казны", адзначыў прэзідэнт, а Беларусь "павінна не проста звязваць захад з усходам, а поўнач з поўднем, але і быць рэгіянальным вузлом па бяспечным і комплексным абслугоўванні транзітных грузаў".

Паводле слоў Лукашэнкі, "за рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыяй — будучыня". У гэтай сувязі ён падкрэсліў, што Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора могуць прынесці вялікую выгаду для Беларусі.

Геапалітычнае становішча Беларусі прадвызначае неабходнасць яе ўцягвання ў інтэграцыйныя працэсы, адзначыў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што інакш "немагчыма эфектыўнае вырашэнне маштабных сацыяльна-эканамічных задач, што стаяць перад намі", сказаў прэзідэнт.

Менавіта гэтым, паводле яго слоў, выкліканы ўдзел Беларусі ў Мытным саюзе, а ў недалёкай будучыні — у Адзінай эканамічнай прасторы. "У межах Мытнага саюза ўжо ўхіленыя шматлікія бар`еры ва ўзаемным гандлі, усё гэта павялічвае інвестыцыйную прывабнасць нашай краіны", — падкрэсліў Лукашэнка.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2011
 
Дата публикации:22.04.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3105
 
Ключевые слова:
Экономика Транспорт ЕЭП
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме