https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лук’янаў: Расія будзе ставіць усё больш жорсткія ўмовы


Галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў пракаментаваў для «Нашай Нівы» апошнія тэндэнцыі ў беларуска-расійскіх адносінах.
«Наша Ніва»: Ці прагягне Расія фінансаванне/крэдытаванне беларускай улады?

Фёдар Лук’янаў: Думаю, што новыя крэдыты з’явяцца. Толькі што ўмовы будуць усё больш жорсткімі. Замежныя донары, міжнародныя арганізацыі ж таксама выдзяляюць грошы пад пэўныя ўмовы рэфармавання ў гаспадарцы, якія адпавядаюць задачам крэдыторам. Гэта робіцца для таго, каб была большая імавернасць вяртання гэтых крэдытаў. Напэўна, час бязвыплатнай, палітычна матываванай дапамогі канчаецца.

Цяпер прыспела пара такіх прагматычных стасункаў.

«НН»: Фінансуючы Лукашэнку, Расія імкнецца да ўмацавання залежнасці Беларусі?

ФЛ: Я б не ставіў так пытанне. Масква імкнецца да ўмацавання і развіцця тых праектаў, што здзяйсняюцца ў рамках адносін Расіі, Беларусі і Казахстана. Гэта найперш ідэі Мытнага саюза. Натуральна, што Масква будзе настойваць на ўмовах выгадных для сябе, а задача Мінска — выбіванне ўмоваў выгадных для ўсіх удзельнікаў. Мяркую, што бакі будуць таргавацца да апошняга. Але ў гэтым няма нічога кепскага.

«НН»: Ці ёсць такі варыянт, што Расія зусім адмовіць Лукашэнку ў грошах?

ФЛ: У выпадку вострага палітычнага канфлікту — так. Але думаю, што ініцыяваць гэта можа толькі сам Лукашэнка. Беларускі лідар чалавек азартны, ён не баіцца ісці на абвастрэнне. Калі ж гэта не будзе пераходзіць межаў звычайнага торгу, то нічога не зменіцца.

Зміцер Панкавец
Наша Ніва
2 красавiка 2011

 
Дата публикации:04.04.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:2623
 
Ключевые слова:
Экономика Союзное государство Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме