https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія будзе стымуляваць краіны Мытнага саюза да павышэння акцызаў на тытунёвую прадукцыю


Расія будзе працаваць з іншымі краінамі, што ўваходзяць у Мытны саюз, па пытанні аб павышэнні акцызаў на тытунь. Пра гэта заявіў 6 красавіка ў Маскве журналістам віцэ-прэм`ер РФ, міністр фінансаў Аляксей Кудрын.
Паводле яго слоў, калі Расія рэзка павысіць акцызы на тытунь, гэта створыць перавагу для тытунёвай прадукцыі з суседніх краін, у тым ліку з краін — членаў Мытнага саюза і Кітая.

Раней Кудрын заявіў, што Мінфін РФ прапаноўвае ў бліжэйшыя гады рэзка павышаць акцызы на тытунь, каб у 2015 годзе вывесці іх на сярэднееўрапейскі ўзровень.

"Мы сёння ў тэмпах прыросту акцызаў вельмі звязаны з адпаведнымі узроўнем акцызаў у суседніх краінах, унутры Мытнага саюза, у Казахстане і Беларусі. У Беларусі акцыз меншы ў 6 разоў, у Казахстане — у 4 разы", — сказаў Кудрын. Паводле яго слоў, калі Расія пачне павялічваць акцызы на тытунь, гэта створыць дадатковыя магчымасці для паступлення прадукцыі з суседніх краін на расійскі рынак. "І гэта можа выцесніць частку нашай прадукцыі, г.зн. вытворчасць можа сысці ў гэтыя рэгіёны",— зазначыў віцэ-прэм`ер. "Гэта нас стрымлівае ў максімальным прыросце тарыфаў",— заявіў Кудрын.

Паводле яго слоў, калі праз тры гады Расія выйдзе на ўзровень акцызу ў 1,5 тысячы рублёў за 1 тысячу цыгарэт, гэта перавысіць узровень не толькі бліжэйшых суседзяў па СНД, але і Кітая.

"Мы зараз будзем працаваць у межах Мытнага саюза, каб суседзі павышалі акцызы, тым больш, напрыклад, Беларусі для зніжэння дэфіцыту свайго бюджэту патрэбныя дадатковыя сродкі", — сказаў Кудрын.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2011
 
Дата публикации:06.04.2011
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3082
 
Ключевые слова:
табак Сигареты Акцизы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме