https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МЗС: Беларусь настойвае на адмене нафтапошліны са студзеня


Афіцыйны Мінск настойвае на адмене расійскай экспартнай пошліны на нафту з 1 студзеня 2011 года. Аб гэтым заявіў 29 кастрычніка ў Мінску намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка. "Мы вядзем справа да таго, каб умовы змяніліся з 1 студзеня 2011 года", - сказаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
"Тое, што ёсць пошліны ўнутры Мытнага саюза, несумяшчальна з нормамі і прынцыпамі міжнароднага гандлю", - цытуе Андрэя Еўдачэнку РИА "Новости".

Па словах прадстаўніка МЗС Беларусі, Мінск спадзяецца, што пратакол аб вынятках ў адзінай гандлёвай тэрыторыі будзе выкананы, і пытанне будзе закрытае". "Мы не чакаем ні ад каго льгот і разлічваем, што ўжо ў гэтай пяцігодцы ўсе суб`екты гаспадарання будуць працаваць у аднолькавых умовах", - сказаў Андрэй Еўдачэнка, дадаўшы, што беларускі бок "ужо закладвае ў свае разлікі сусветныя цэны".

Еўдачэнка: Мінск не атрымліваў прапаноў Крамля па падзеле нафтапошліны

Акрамя таго, намеснік міністра паведаміў, што Мінск не атрымліваў афіцыйнай прапановы ад Расіі па падзеле экспартных нафтавых пошлінаў. "Афіцыйнай прапановы не было. Была нейкая прапанова, якая вылілася ў дыскусію, у тым ліку і ў Расіі", - сказаў Андрэй Еўдачэнка.

"Пакуль не перададзены афіцыйны дакумент, вельмі складана яго абмяркоўваць, - адзначыў прадстаўнік МЗС Беларусі. - Праз спагнанне Расіяй стоадсоткавай нафтавай пошліны Беларусь страціла за восем месяцаў бягучага года да двух мільярдаў даляраў. 1,6-2 млрд. даляраў - гэта дадатковая нагрузка на наша гандлёвае сальда і наш аплатны баланс".

Пры гэтым Андрэй Еўдачэнка закрануў пытанні дыверсіфікацыі паставак нафты ў Беларусь. "Дыверсіфікацыя абсалютна неабходная, - заявіў намеснік міністра. - Без пошуку альтэрнатыўных крыніц атрымання нафты мы можам атрымаць дадатковы ціск ад нашага ўсходняга партнёра і далейшае пагаршэнне ўмоваў".

Андрэй Еўдачэнка адзначыў таксама, што па пытанні дыверсіфікацыі Мінск прапрацоўвае варыянты супрацоўніцтва з многімі краінамі. "Мы не выключаем ніякіх варыянтаў. Чым больш пастаўшчыкоў, тым менш уразлівай будзе наша эканоміка", - сказаў намеснік міністра.

29 кастрычніка 2010
Тэлеграф
 
Дата публикации:29.10.2010
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:3604
 
Ключевые слова:
Нефтяная война Таможенные пошлины
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме