https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь мае вельмі высокі патэнцыял у ключавых для Еўразійскага эканамічнага саюза галінах эканомікі


Такое меркаванне выказала член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Таццяна Валавая ў час відэаканферэнцыі.
"Мы прааналізавалі ўсе ключавыя сферы нашай эканомікі (краін ЕАЭС.) і вызначылі топ лідараў, якія маюць інтэграцыйны патэнцыял. Гэта машынабудаванне, металургія, хімічная прамысловасць. Гэта галіны з вялікім будучым, і яны добра прадстаўлены ў эканоміцы Беларусі", - падкрэсліла міністр ЕЭК.

Яна таксама адзначыла ключавую ролю Беларусі ў сферы транспартных паслуг з пункту гледжання транзіту з ЕАЭС на тэрыторыю ЕС.

"Мы аналізавалі і галіны будучага. З гэтага пункту гледжання найбольш перспектыўныя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, біямедыцына, сувязь, космас і г.д. Тут у Беларусі вельмі добрыя пазіцыі, у тым ліку ў сферы лічбавай эканомікі, - канстатавала эксперт. - Наш аналіз дакладна паказвае, што ў Беларусі ёсць вельмі высокі эканамічны патэнцыял, які будзе запатрабаваны на тэрыторыі ЕАЭС".

28 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.03.2017
Тематика:Товары из Беларуси, ЕАЭС
Просмотров:1167
 
Ключевые слова:
Логистика Транспорт Цифровые технологии Машиностроение Интеграция Химическая промышленность Биомедицина Металлургия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме