https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кыргызстан абавязкова ўвойдзе ў Мытны саюз і АЭП, заявіў прэм`ер-міністр гэтай краіны


Кыргызстан абавязкова ўвойдзе ў Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору (АЭП) Беларусі, Казахстана і Расіі, заявіў 3 сакавіка прэм`ер-міністр Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў падчас урачыстай цырымоніі перадачы гуманітарнай дапамогі МНС Расіі кіргізскім ратавальнікам.
"Адзіная эканамічная прастора неабходная нашай краіне. Нейкі час нам можа быць цяжка, аднак у далейшым плюсоў для эканомікі дзяржавы будзе больш, чым мінусаў", — цытуе прэм`ера РІА Новости.

Атамбаеў падкрэсліў, што, толькі аб`яднаўшыся з суседнімі дзяржавамі і саюзнікамі, Кыргызстан можа дасягнуць эканамічнага росту.

"У 2011 годзе ў Кыргызстане будзе рэкордны бюджэт, яго расходная частка складзе 90 мільярдаў сомаў (прыкладна 2 млрд. долараў). Але эканоміка не справіцца, калі ў краіне не будзе стабільнасці. Ні ў якім выпадку нельга распальваць міжнацыянальныя канфлікты", — сказаў прэм`ер-міністр.

Атамбаеў падкрэсліў, што Кыргызстан пастаянна адчувае падтрымку Расіі. "Сябар пазнаецца ў бядзе, і мы даражым дружбай з Расіяй. Цяпер некаторыя спрабуюць убіць клін паміж нашымі краінамі, але наш народ не дапусціць такога. Падкрэсліваю, што Расія — наш галоўны стратэгічны партнёр", — сказаў ён.

БелаПАН
Мінск, 3 сакавіка 2011
 
Дата публикации:03.03.2011
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:2050
 
Ключевые слова:
Таможенный союз Экономика Кыргызстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме