https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пуцін абмеркаваў сітуацыю ва Украіне з Лукашэнкам і Назарбаевым


Тэлефонныя размовы Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым адбыліся 3 сакавіка, паведамляе прэс-служба Крамля.
"Абмеркавана крызісная сіутацыя ва Украіне, якая стварае рэальную небяспеку жыццю і законным інтарэсам рускамоўнага насельніцтыа, перш за ўсё ў Крыме і ўсходніх рэгіёнах гэтай краіны", — гаворыцца ў паведамленні.

"Наяўнае абвастрэнне грамадска-палітычнага становішча выклікае занепакоенасць дзяржаў — членаў Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета, у тым ліку з пункту гледжання эканамічных і гуманітарных наступстваў. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся падтрымліваць цесныя кантакты", — паведамляе прэс-служба Крамля.

Некалькі гадзін таму камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі Аляксандр Вітко вылучыў ультыматум украінскім ваенным у Крыме — да 5 гадзін раніцы аўторка перайсці на бок крымскіх улад.

"Я пацвярджаю гэты ультыматум, — заявіў украінскай службе BBC кіраўнік прэс-службы Міністэрства абароны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў. — Я размаўляў з афіцэрамі ўкраінскага флоту. У іх на борце быў віцэ-адмірал Аляксандр Вітко, ён вылучыў гэты ўльтыматум. З сённяшняга дня два нашы караблі заблакіраваныяў бухце Севастопаля караблямі Чарнаморскага флоту Расіі. Гэта — карабель "Славуціч" і карвет Цярнопаль". Іх блакіруюць некалькі караблёў".

Украінскім ваенным у Крыме, у прыватнасці, прапаноўваецца "або перайсці на бок крымскай улады, або скласці зброю, або паехаць куды заўгодна". У адваротным выпадку расійскія  ваенныя абяцаюць арганізаваць штурм, заявіў Селязнёў, падкрэсліўшы пры гэтым, што ўкраінскія ваенныя застаюцца вернымі прысязе.

Некалькімі гадзінамі раней 3 сакавіка Міністэрства ўнутраных спраў Украіны заявіла, што валодае звесткамі аб правакацыях, якія рыхтуюцца з мэтай легалізацыі ўвядзення расійскіх войскаў у Крым.

"Ёсць звесткі пра тое, што на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым невядомыя пад выглядам украінскага боку ў ноч з 3 на 4 сакавіка плануюць забойства трох-чатырох расійскіх салдат, — паведаміў намеснік кіраўніка МУС Мікалай Велічковіч. — Усё для таго, каб легалізаваць увядзенне расійскіх войскаў на тэрыторыю нашай дзяржавы. Мы б хацелі, каб гэтыя людзі адумаліся".

Велічковіч падкрэсліў, што такімі дзеяннямі невядомыя "правакуюць кровапраліцце, якога няма ў Крыме". "Для нас вельмі важна, каб вы зразумелі, што жыццё людзей — гэта найважнейшая каштоўнасць, — падкрэсліў намеснік міністра ўнутраных спраў. — Мы заклікаем вас адумацца. Мы заклікаем вас спыніцца. Майце на ўвазе, што сітуацыя маніторыцца, сітуацыя кантралюецца. Усе вінаватыя, якія будуць мець дачыненне да гэтага, будуць пакараныя".

Тым часам в.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай рады Аляксандр Турчынаў на сённяшнім брыфінгу ў Кіеве заклікаў жыхароў ва Усходніх і Паўднёвых рэгіёнах разам з усімі абараняць Украіну ад знешняй агрэсіі.

Паводле яго слоў, сітуацыя ва ўсходніх і паўднёвых рэгіёнах дастаткова цяжкая. "Сепаратысцкія настроі спрабуе навязваць агентура, якая працуе ўжо некалькі  месяцаў у гэтых рэгіёнах, сістэма дэзінфармацыі, якая вельмі моцна пастаўлена і, у прыватнасці, трансляцыямі расійскага тэлебачання ў гэтых рэгіёнах", — цытуе Турчынава УНІАН.

Апрача таго, дадаў Турчынаў, адбываюцца спробы падбухторваць людзей на выступленні супраць уласнай краіны. "І сапраўды, у Харкаўскай, Данецкай, Луганскай і Адэскай абласцях былі спробы нават захопу адміністрацый, але новая ўлада змагла спыніць гэтыя негатыўныя працэсы і поўнасцю аднавіць кантроль над сітуацыяй", — сказаў в.а. прэзідэнта Украіны.

"Я звяртаюся да грамадзян, якія жывуць менавіта ў гэтых рэгіёнах — усход, поўдзень краіны. Дарагія сябры, адкрыйце свае душы і сэрцы, вы — украінцы. Вы грамадзяне Украіны, у нас адна краіна, і мы павінны разам зрабіць яе магутнай, вялікай, дэмакратычнай, еўрапейскай. Мы павінны разам жыць у нашым агульным доме і ўсё зрабіць для таго, каб нашы дзеці ганарыліся тым, што яны ўкраінцы", — заявіў Аляксандр Турчынаў.

БелаПАН
Мінск, 4 сакавіка 2014
 
Дата публикации:04.03.2014
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1454
 
Ключевые слова:
Украина Беспорядки Сепаратизм Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме