https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм`ер-міністр Украіны: Рашэнне адкласці падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з ЕС не азначае жадання краіны ўвайсці ў Мытны саюз


Рашэнне адкласці падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з ЕС не азначае жадання краіны ўвайсці ў Мытны саюз, заявіў прэм`ер-міністр Украіны Мікалай Азараў.
"Я ж не кажу пра Мытны саюз. Не трэба супрацьпастаўляць. Гэта спецыяльна робіцца: калі мы адклалі падпісанне, значыць, вы хочаце ў Мытны саюз", — прыводзіць "Украинская правда" словы Азарава, які выступіў у тэлевізійным ток-шоу "Шустар live".

"Мы скіраваныя на інтэграцыю з Еўрапейскім саюзам, мы скіраваныя на падпісанне гэтага пагаднення, а цяпер узялі паўзу. Мы нічога стратэгічна не змянілі. Мы змянілі толькі тактычна", — сказаў прэм`ер-міністр.

"Адчуўшы, што нам сапраўды дрэнна і што ў нас ёсць праблемы, мы звярнуліся да ЕС і сказалі, што нашы трубы не знаходзяць попыту ў РФ, нашы вагоны не знаходзяць попыту, — растлумачыў ён. — Мы губляем рэальныя грошы, больш як 2 млрд. долараў. Гэта каласальныя для нас грошы. Дапамажыце… МВФ павінен зняць непрымальныя для нас умовы".

Паводле слоў Азарава, Еўрасаюз паабяцаў украінскай уладзе дапамагчы, аднак сітуацыя працягвала пагаршацца і дапамога не паступіла.

Раней кіраўнік Кабінета міністраў заявіў, што не лічыць трагедыяй, калі Украіна вернецца да падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам праз паўгода, пасля кансультацый паміж Украінай, Расіяй і ЕС.

Распараджэннем ад 21 лістапада ўрад Украіны "ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі" прыпыніў працэс падрыхтоўкі да заключэння пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Планавалася, што дакумент будзе падпісаны на саміце Усходняга партнёрства ў Вільнюсе 28—29 лістапада.

"Распараджэнне прынятае з мэтай больш дэталёвага вывучэння і прапрацоўкі комплексу мер, якія Украіна павінна выканаць для ўзнаўлення страчаных аб`ёмаў вытворчасці і кірункаў гандлёва-эканамічных адносін з Расійскай Федэрацыяй і іншымі дзяржавамі — членамі СНД, фарміравання належнага ўзроўню ўнутранага рынку, які б забяспечваў парытэтныя адносіны паміж Украінай і краінамі — членамі ЕС, што з`яўляецца базавым прынцыпам міжнароднага права і асновай эканамічнай бяспекі краіны", — гаварылася ў паведамленні Дэпартамента інфармацыі і камунікацый з грамадскасцю сакратарыята Кабінета міністраў.

Мінэканамразвіцця і Мінпрампалітыкі "даручана аднавіць актыўны дыялог з Расійскай Федэрацыяй і іншымі краінамі Мытнага саюза і дзяржавамі — членамі СНД адносна ажыўлення гандлёва-эканамічных сувязяў з мэтай захавання і ўмацавання сумеснымі намаганнямі эканамічнага патэнцыялу дзяржавы".

Галіновым міністэрствам даручана "ўнесці змяненні ў дзяржаўныя мэтавыя, галіновыя і рэгіянальныя праграмы, скіраваныя на развіццё гандлю, вытворчай кааперацыі і абмен тэхналогіямі з дзяржавамі — членамі СНД з мэтай захавання працоўных месцаў і вырашэння іншых сацыяльных пытанняў на аснове павышэння эканамічнай устойлівасці дзяржавы".

Еўрапейскія палітыкі заявілі, што Украіна не вытрымала беспрэцэдэнтнага націску Расіі. У сваю чаргу, Масква абвінавачвае Еўрасаюз у націску на Кіеў.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 23 лістапада 2013
 
Дата публикации:23.11.2013
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1422
 
Ключевые слова:
Украина-Евросоюз Мытны саюз Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме