https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Тройка" зацвердзіла дарожную карту па далучэнню Арменіі да Мытнага саюза і АЭП


Пасяджэнне прайшло з удзелам прэзідэнтаў Кыргызстана і Арменіі Алмазбека Атамбаева і Сержа Саргсяна, а таксама прэм`ер-міністра Украіны Мікалая Азарава.
"Тройка" зацвердзіла дарожную карту па далучэнню Арменіі да Мытнага саюза і АЭП Беларусі, Расіі і Казахстана.

Такое рашэнне прынята 24 снежня на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, паведаміў журналістам па яго выніках Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што на экспертным узроўні будзе прадаўжацца работа над дарожнай картай па далучэнню да Мытнага саюза і АЭП Кыргызстана. Праект гэтага дакумента практычна гатовы.

Па выніках пасяджэння было падпісана рашэнне аб ходзе работы над праектам Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе з улікам палажэнняў, накіраваных на далейшае развіццё інтэграцыі, а таксама аб бюджэце ЕЭК на 2014 год.

Акрамя таго, падпісана рашэнне аб фарміраванні ў рамках Суда Еўразійскага эканамічнага супольніцтва складу па разгляду спраў аб парушэннях правіл канкурэнцыі, а таксама аб перадачы ЕЭК паўнамоцтваў кантролю за выкананнем адзіных правіл канкурэнцыі на трансгранічных рынках на тэрыторыях дзяржаў - членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Прынята рашэнне аб унясенні змяненняў у пералік тавараў, у адносінах да якіх рашэнне аб змяненні стаўкі ўвазной мытнай пошліны прымаецца Саветам Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Кіраўнікі дзяржаў прынялі падагульняючую справаздачу па выкананню паэтапнага плана фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы ў адносінах да сфер натуральных манаполій (у сектаральным (галіновым) разрэзе), а таксама рашэнне аб пераліку нарматыўных прававых актаў дзяржаў - членаў МС і АЭП у галіне рэгулявання дзейнасці суб`ектаў натуральных манаполій, якія падлягаюць збліжэнню, з вызначэннем паслядоўнасці ажыццяўлення адпаведных мер па гарманізацыі заканадаўства ў гэтай сферы.

"Расія настроена на далейшае зладжанае ўзаемадзеянне з беларускім і казахстанскім бакамі ў развіцці маштабнага еўразійскага эканамічнага праекта", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін. Ён адзначыў, што кіраўнікі трох дзяржаў дамовіліся штогод праводзіць не менш як тры пасяджэнні на ўзроўні "тройкі".

24 снежня 2013, Масква
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.12.2013
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1462
 
Ключевые слова:
Интеграция Единое экономическое пространство Армения Кыргызстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме