https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Альтэрнатывы ўваходжанню ў Мытны саюз у Кыргызстана няма


Кыргызстан не бачыць для сябе альтэрнатывы ўваходжанню ў Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору, заявіў 29 снежня падчас прэс-канферэнцыі прэзідэнт краіны Алмазбек Атамбаеў.
Як паведамлялася, вясной гэтага года Кыргызстан заявіў аб пачатку працэдуры ўваходжання ў Мытны саюз (МС), які ўтвораны Беларуссю, Казахстанам і Расіяй.

"Хочам мы ці не, іншага шляху, акрамя ўваходжання ў Мытны саюз, я пакуль не бачу. Нашым гандлярам далей зарабляць на рээкспарце кітайскіх тавараў не дадуць", — цытуе Атамбаева РІА Новости.

Паводле яго слоў, ужо сёння, з пачаткам працы МС, на межах Кыргызстана "ўзнікаюць вялікія праблемы" з перавозкай тавараў.

Атамбаеў падкрэсліў неабходнасць развіцця ў краіне ўласнай прамысловасці. "Мы павінны пераходзіць на ўласную вытворчасць тавараў, час спекуляцыі закончыўся", — сказаў ён.

Між тым Кыргызстан разлічвае на пэўныя прэферэнцыі з боку ўдзельнікаў Мытнага саюза, напрыклад, на ўвоз сыравіны для швейнай прамысловасці, што дазволіць краіне захаваць лёгкую прамысловасць.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2011
 
Дата публикации:29.12.2011
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1687
 
Ключевые слова:
Кыргызстан-Таможенный союз Единое экономическое пространство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме