https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Створана Аграппрамысловая асацыяцыя Мытнага саюза


Устаноўчы з`езд прайшоў 13 кастрычніка ў Маскве, паведамляе прэс-служба Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
Згодна са статутам, Аграпрамысловая асацыяцыя Мытнага саюза з`яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая аб`ядноўвае юрыдычныя асобы краін — удзельніц Мытнага саюза, што вырабляюць, перапрацоўваюць, захоўваюць і\або рэалізуюць сельскагаспадарчую прадукцыю, сыравіну і\або харчаванне, сельскагаспадарчую тэхніку, аграрныя тэхналогіі, мінеральныя ўгнаенні, іх галіновыя саюзы і асацыяцыі, а таксама іншыя арганізацыі, створаныя для каардынацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, прадстаўлення і абароны інтарэсаў згаданых вышэй асоб.

Чакаецца, што дзейнасць асацыяцыі будзе спрыяць гарманічнаму і стабільнаму развіццю агульнага для Мытнага саюза рынку сельгаспрадукцыі, сыравіны, харчавання, сельгастэхнікі, аграрных тэхналогій і яго інфраструктуры; павелічэнню ўзаемнага тавараабароту; развіццю экспартнага патэнцыялу; забеспячэнню глабальнай харчовай бяспекі краін — удзельніц Мытнага саюза; павышэнню даходнасці і эфектыўнасці сельгасвытворцаў.

Заснавальнікамі асацыяцыі выступілі вядучыя галіновыя саюзы і асацыяцыі, а таксама буйныя аграпрамысловыя кампаніі Расіі, Беларусі і Казахстана.

Назіральны савет Аграпрамысловай асацыяцыі Мытнага саюза ўзначаліла міністр сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі Алена Скрыннік. Старшынёй праўлення асацыяцыі абраны старшыня Грамадскага савета пры міністэрстве сельскай гаспадаркі РФ Андрэй Даніленка.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 кастрычніка 2011
 
Дата публикации:17.10.2011
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:2323
 
Ключевые слова:
Агропромышленный комплекс Интеграция Мытны саюз Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме