https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння.
"У папярэднія гады сумеснымі намаганнямі мы прайшлі наперад па шэрагу ўзаемавыгадных кірункаў. Многае зроблена для рэалізацыі інтэграцыйных пераўтварэнняў. З далейшым паспяховым функцыянаваннем "тройкі" звязаны чаканні павышэння эфектыўнасці эканомік і росту дабрабыту грамадзян Беларусі, Казахстана і Расіі", — цытуе віншаванне прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

"Упэўнены, што наша ўзаемная і паслядоўная палітыка па ўмацаванні стратэгічнага партнёрства дазволіць надаць новую дынаміку шматпланаваму супрацоўніцтву паміж абедзвюма краінамі", — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2013
 
Дата публикации:06.07.2013
Тематика:Культура, ЕАЭС
Просмотров:1230
 
Ключевые слова:
Поздравление Нурсултан Назарбаев Беларусь-Казахстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме