https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У адыходзячым годзе расійска-беларускае партнёрства набыло новую пазітыўную дынаміку, адзначыў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у навагоднім віншаванні Аляксандру Лукашэнку.


Удалося дабіцца рэальнага прасоўвання "ўзаемавыгадных інтэграцыйных праектаў", цытуе пасланне прэс-служба Крамля.
"Запуск з 1 студзеня 2012 года Адзінай эканамічнай прасторы адкрывае новыя магчымасці для нарошчвання нашых рознабаковых сувязяў. На парадку дня — пераход да наступнага этапу інтэграцыі, стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза", — гаворыцца ў віншаванні.

У пасланні на імя прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева Мядзведзеў падкрэсліў, што інтэграцыйныя працэсы атрымалі новы адчувальны імпульс: "Вынікі сустрэч на вышэйшым узроўні, што адбыліся ў лістападзе—снежні гэтага года ў Маскве, пацвердзілі агульны настрой на далейшае нарошчванне эфектыўнай работы ў межах СНД, АДКБ, Мытнага саюза, па фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы і стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза".

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 31 снежня 2011
 
Дата публикации:31.12.2011
Тематика:Культура, ЕАЭС
Просмотров:1618
 
Ключевые слова:
Евразийский экономический союз Беларусь-Россия Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме