https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка - Литовскому курьеру


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не прэтэндуе на ўладу ў Расеі і што яму досыць прэзыдэнцтва ў Беларусі.
"У Расеі да Лукашэнкі нармальна ставяцца, дарэчы, як і ў Літве. Але гэта не азначае, што я прэтэндую на шапку Манамаха ў Крамлі ці ў вашай літоўскай дзяржаве. Мне дастаткова ўлады ў Беларусі", — заявіў А. Лукашэнка ў інтэрвію віленскай газэце "Литовский курьер", апублікаваным у чацьвер.

"Я нармальна працую. Мяне людзі паважаюць. Ды мне ўжо не да гэтага — я ўжо наеўся гэтага хлеба, далей няма куды. Паважаюць расейцы Лукашэнку, дык вы выкарыстоўвайце гэта. Не спрабуйце брудам панізіць яго аўтарытэт у расейскім грамадзтве, тым больш што атрымліваецца ўсё наадварот", — сказаў ён.

"І гэтыя напады — "Бацька-1", "Бацька-2", тры, чатыры — я ня ведаю, глядзелі вы ці не, я не глядзеў. Мне аналіз давалі, таму што ў мяне не было часу, я ў камандзіроўках правёў гэты час . А па-другое, калі мне сказалі, пра што там размова, дык гэта ўжо наша беларуская апазыцыя бруд гэты палівае некалькі гадоў. І сёньня Расея прачнулася, узяла гэты бруд і выліла чарговым разам. Каму гэта цікава?" — сказаў А. Лукашэнка. — "А мяне папракаюць у тым, што я ўзяў паўзу, таму што мне няма чым адказаць. Я на бруд не зьбіраюся адказваць. Людзі разьбяруцца".

"Хацелася б камусьці, каб Беларусь увайшла ў склад Расеі. Таму ў саюзнай дзяржаве нам падкідалі не Канстытуцыю прымаць, як у дамове запісана, а прапаноўвалі адзіную валюту ў выглядзе расейскага рубля, а эмісія грошай будзе толькі ў Расеі. Вы пагадзіліся б на гэта? Бяспраўная Беларусь і паўнапраўная Расея. Калі нешта трэба, бяжы пад Крэмль, стукай у дзьверы або станавіся на калені штосьці выпрошваць. Навошта Расеі такая форма стасункаў зь Беларусьсю?" — працягнуў А. Лукашэнка.

Закранаючы пытаньне прызнаньня Беларусьсю незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, А. Лукашэнка заўважыў: "Яны кажуць: "Беларусь не прызнала Асэтыю і Абхазію". Дазвольце, а што, Літва прызнала? Не. Але вы ж Літву так ня квасіце. Казахстан і Ўкраіна, зь якімі Расея быццам бы сябруе сёньня, прызналі Асэтыю і Абхазію? Не, не прызналі. Дык чаму такое стаўленьне да Беларусі? Значыць, справа не ў Асэтыі і Абхазіі", — дадаў А. Лукашэнка.

21 кастрычніка 2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:21.10.2010
Тематика:Культура, ЕАЭС
Просмотров:3341
 
Ключевые слова:
Информационная война Союзное государство Мытны саюз Единая валюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме