https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Тавараабарот Беларусі і Арменіі з пачатку года падвоіўся


Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падчас сустрэчы ў Ерэване з прэм`ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.
"Беларусь з`яўляецца партнёрам Арменіі. Еўразійскі эканамічны саюз - адна з галоўных пляцовак, дзе мы супрацоўнічаем. Цяпер роля ЕАЭС узрастае, таму што, на жаль, у свеце няпростыя эканамічныя часы. Павінен сказаць, што тыя механізмы, якія ў нас ёсць у ЕАЭС, месцамі моцна выручаюць у гэтых сітуацыях. Цяжкасці прыносяць новыя магчымасці. Напрыклад, тавараабарот паміж Беларуссю і Арменіяй у бягучым годзе падвоіўся. У нас вельмі добрая эканамічная дынаміка. Спадзяюся, у выніку нашых сустрэч і перагавораў удасца яе падтрымаць і ў нас з`явіцца больш агульных праектаў, якія будуць правільна рэалізаваны і прынясуць карысць абодвум бакам", - сказаў Нікол Пашынян.

Тавараабарот Беларусі і Арменіі ў 2021 годзе склаў $97,2 млн і ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся на 18,1 працэнта, экспарт - $68,4 млн і павялічыўся на 18,9 працэнта. Сальда дадатнае - $39,4 млн. Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі ў мінулым годзе сталі малако і вяршкі, спецыфічныя тавары, мэбля, лекавыя сродкі, трансфарматары электрычныя, вылічальныя машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі, правады і кабелі, драўнянавалакністыя пліты, папера і кардон, алюмініевыя пруткі і профілі. Аснову імпарту тавараў з Арменіі ў 2021 годзе склалі моцныя спіртныя напоі, спецыфічныя тавары, медныя адходы і лом, прадметы гігіены, цацкі і галаваломкі.

У студзені - жніўні 2022 года тавараабарот склаў $105,7 млн (рост на 105,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года), экспарт - $69,2 млн (на 82,5 працэнта). Сальда дадатнае - $32,6 млн.

Тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Арменіі ўключае 4 кампаніі, створаныя з прыцягненнем беларускага капіталу, а таксама больш за 80 суб`ектаў дылерскай сеткі. У Беларусі дзейнічаюць 39 прадпрыемстваў з армянскім капіталам, у тым ліку 10 сумесных.

20 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.10.2022
Тематика:Товары из Беларуси, ЕАЭС
Просмотров:736
 
Ключевые слова:
Армения Товарооборот Совместное производство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме