https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь паказвае "Паланэз" на вучэннях у Казахстане


У адпаведнасці з планам міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва ў 2018 годзе 2—4 мая на палігоне Сары-Шаган у Казахстане праводзяцца сумесныя камандна-штабныя вучэнні ракетных войскаў і артылерыі казахстанскіх і беларускіх узброеных сіл з баявымі пускамі.
Як паведамляе Міністэрства абароны Беларусі, у вучэннях з беларускага боку задзейнічаны воінскія часці і падраздзяленні комплексаў тактычных ракет "Кропка-У", рэактыўных сістэм залпавага агню "Паланэз", падраздзяленні 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў, 85-й і 86-й брыгад сувязі, 1562-й тэхнічнай ракетнай базы, 31-га навігацыйна-тапаграфічнага цэнтра, інжынерных войскаў.

Усяго ў вучэннях задзейнічана да 100 адзінак тэхнікі і звыш 200 ваеннаслужачых.

Галоўнай асаблівасцю вучэнняў, як адзначаюць у Мінабароны, з`яўляецца ўдасканаленне практычных навыкаў камандзіраў і штабоў ў ажыццяўленні маршу, выкананні задач па падрыхтоўцы і нанясенні ракетных удараў ва ўмовах слабаперасечанай адкрытай мясцовасці ва ўзаемадзеянні з ракетнымі войскамі і артылерыяй УС Казахстана.

У ходзе вучэнняў будуць адпрацаваны пытанні падрыхтоўкі і кіравання баявымі дзеяннямі ракетных вайсковых часцей, нанясення адзіночных і групавых ракетных удараў на гранічных далёкасцях пускаў сістэм з даразведкай аб`ектаў паражэння, тактычнай маскіроўкі займаных пазіцый і раёнаў, практычнага пацвярджэння баявых характарыстык ракетных комплексаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 2 мая 2018
 
Дата публикации:02.05.2018
Тематика:Товары из Беларуси, ЕАЭС
Просмотров:1059
 
Ключевые слова:
Противовоздушная оборона "Полонез" Военные учения Вооружённые силы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме