https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспансія "Мілавіцы" ў Расею


З пачатку 2010 году беларуская "Мілавіца" адчыніла ў Расеі прыкладна 30 фірмовых крамаў, паведамляе прэс-служба канцэрна "Беллегпрам"
Так, у верасьні ў Валгаградзе адкрылася чарговая крама жаночай бялізны вытворчасьці "Мілавіцы", якая адпавядае стандартам франчайзінгавай крамы. Плошча гандлёвага прадпрыемства — 72 квадратныя мэтры.

Да пачатку 2010 году ў Расеі налічвалася прыблізна 170 крамаў беларускага вытворцы, у жніўні іх колькасць павялічылася да 201.

У Беларусі працуе 45 фірмовых крамаў "Мілавіцы", ва Ўкраіне — 71, Малдове — 19, іншых краінах СНД і Эўразьвязу — 23.

Закрытае акцыянэрнае таварыства СП "Мілавіца" — адна з найбуйнейшых кампаній у Эўропе па вытворчасьці гарсэтных вырабаў. Асноўныя напрамкі — класічная й фэшн-калекцыі, бясшвовая бялізна й купальнікі. Кампанія экспартуе сваю прадукцыю ў шэраг краінаў, у тым ліку і ў Польшчу. Вытворчасьць сэртыфікавана паводле стандарта ІСО 9001.

Польскае радыё для замежжа
4 кастрычніка 2010
 
Дата публикации:05.10.2010
Тематика:Товары из Беларуси, ЕАЭС
Просмотров:2037
 
Ключевые слова:
Экономика Милавица
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме