https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Барысаве адкрываецца вытворчасць расійскіх аўтобусаў ПАЗ


У Барысаве 22 красавіка адбудзецца адкрыццё вытворчасці аўтобусаў ПАЗ малога і сярэдняга класа, арганізаванай "Групай ГАЗ" сумесна з кампаніяй "РусАўтаПрам" — дыстрыб`ютарам кампаніі ў Беларусі.
Як паведаміла прэс-служба "Групы ГАЗ", у лінейку выпускаемых мадэлей увойдуць аўтобусы ПАЗ-3205 і ПАЗ-4234 у розных мадыфікацыях, уключаючы школьную, грузапасажырскую, паўнапрывадную і інш. Да канца 2011 года прадпрыемства выпусціць каля 100 аўтобусаў ПАЗ, а з 2012 года пяройдзе на штогадовы выпуск каля 250 аўтобусаў.

Аўтобусы ПАЗ, якія рыхтуюцца да зборкі, прайшлі сертыфікацыю ў якасці прадукцыі беларускай вытворчасці. Узровень лакалізацыі кампанентаў для аўтобусаў ПАЗ у Беларусі складае каля 25%.

Дырэктар дывізіёна "Аўтобусы" "Групы ГАЗ" Мікалай Адзінцоў заявіў, што стварэнне сумеснай вытворчасці будзе садзейнічаць развіццю продажу аўтобусаў ПАЗ на беларускім рынку і забеспячэнню сістэмы мясцовых пасажыраперавозак "якаснай аўтобуснай тэхнікай па даступнай цане". "Рэалізацыя гэтага праекта стане сур`ёзным укладам у развіццё інтэграцыйнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі і, у прыватнасці, ва ўмацаванне прамысловых сувязей Рэспублікі Беларусь з Ніжагародскай вобласцю, у якой размешчаны Паўлаўскі аўтобусны завод "Групы ГАЗ", — сказаў Адзінцоў.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2011
 
Дата публикации:22.04.2011
Тематика:Товары из Беларуси, ЕАЭС
Просмотров:2845
 
Ключевые слова:
Автопром ГАЗ ПАЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме