https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь прапануе Расіі суправаджаць перамяшчэнне падкантрольных тавараў па сваёй тэрыторыі да Казахстана


Аб гэтым заявіў 2 лютага журналістам міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Заяц.
Беларусь прапанавала Расійскай Федэрацыі суправаджаць перамяшчэнне падкантрольных тавараў па сваёй тэрыторыі да Казахстана. 

Каменціруючы заявы Расіі аб тым, што Беларусь прапускае ў РФ забароненую плодаагароднінную прадукцыю, міністр растлумачыў, што размова ў асноўным ідзе аб транзіце ў Казахстан праз тэрыторыю рэспублікі плодаагародніннай прадукцыі з краін, на якія Расія наклала эмбарга.

"Каб не было непаразуменняў на будучае, каб Беларусь не абвінавацілі ў нейкай несумленнасці на прадмет паставак, мы прапанавалі, каб збіраць машыны, якія накіроўваюцца ў Казахстан, у адным месцы, адкуль у суправаджэнні спецслужбаў Расіі яны маглі б рухацца да граніцы Казахстана", - сказаў Леанід Заяц. Аднак гэта прапанова, паводле яго слоў, пакуль застаецца без адказу расійскага боку.

У цэлым жа кіраўнік ведамства падкрэсліў: "Нашы дзеянні адносна Расійскай Федэрацыі сумленныя. Мы самі зацікаўлены ў тым, каб не падарваць сваімі дзеяннямі давер расійскай службы".

2 лютага 2015, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.02.2015
Тематика:Транспорт, ЕАЭС
Просмотров:1309
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Товарооборот Эмбарго
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме