https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Транспартна-лагістычны патэнцыял Беларусі будзе прадстаўлены ў Астане 5-8 чэрвеня


Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі 5-8 чэрвеня прыме ўдзел у VII Нацыянальнай выстаўцы "БеларусьЭкспа" ў Астане (Казахстан). Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.
Дэлегацыя Мінтранса прадставіць транспартна-лагістычны патэнцыял Беларусі як транзітнай дзяржавы, а таксама прадэманструе паслугі арганізацый, якія працуюць у сферы перавозак, экспедзіравання грузаў і лагістыкі.

Стэнды арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый размесцяцца на плошчы 60 кв.м. Са сваімі магчымасцямі на нацыянальнай выстаўцы ў Казахстане наведвальнікаў мерапрыемства азнаёмяць, у прыватнасці, ДА "Беларуская чыгунка", ЗАТ "Гомельскі ВБЗ", ААТ "Гомельскі электрамеханічны завод", ААТ "Брэсцкі электрамеханічны завод".

4 чэрвеня 2013, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.06.2013
Тематика:Транспорт, ЕАЭС
Просмотров:1079
 
Ключевые слова:
Логистика Беларусь-Казахстан БелЭКСПО-2013 Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме