https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пры падтрымцы БЧ упершыню ў Беларусі пройдзе Міжнародны чыгуначны бізнес-форум


Міжнародны чыгуначны бізнес-форум "Стратэгічнае партнёрства 1520: Цэнтральная і Усходняя Еўропа" адбудзецца ў Мінску 10 кастрычніка.
Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве і пры падтрымцы Беларускай чыгункі і ААТ "Расійскія чыгункі", паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Удзел у бізнес-форуме возьмуць кіраўнікі нацыянальных чыгуначных кампаній краін СНД і Еўрапейскага саюза, міжнародных арганізацый, профільных органаў дзяржаўнага кіравання.

Як зазначыла прэс-служба, "Стратэгічнае партнёрства 1520" з`яўляецца спецыялізаваным міжнародным бізнес-форумам па чыгуначнай праблематыцы. Гэта найбуйнейшая дзелавая сустрэча лідараў чыгуначнага бізнесу на прасторы "шырокай" каляі. Ключавая ідэя — садзейнічаць выпрацоўцы скаардынаваных падыходаў па развіцці чыгуначнай галіны на "прасторы 1520".

Традыцыйна бізнес-форум праводзіцца два разы на год — адзін раз у Расіі ў Сочы, і адзін раз месцам яго правядзення становіцца адна з краін "шырокай" каляі. У 2013 годзе ўпершыню ён пройдзе ў Беларусі і будзе прысвечаны праблемам і перспектывам чыгуначнай галіны краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Падчас бізнес-форуму лідары найбуйнейшых чыгуначных кампаній абмяркуюць пытанні транзітных перавозак у зносінах Азія — Еўропа — Азія, развіцця лагістычнага бізнесу прасторы 1520, арганізацыі міждзяржаўных пасажырскіх перавозак. Будзе разгледжана ўзаемадзеянне чыгуначных кампаній Беларусі, Расіі і Казахстана ў  межах Адзінай эканамічнай прасторы і шэраг іншых актуальных пытаннняў. Плануецца праца выставачнай экспазіцыі чыгуначнай тэхнікі і новага рухомага саставау Беларускай чыгункі на станцыі Ждановічы.

Беларуская чыгунка таксама возьме ўдзел у VII Міжнароднай спецыялізаванай выставе "Транспарт і лагістыка — 2013", Беларускім транспартна-лагістычным кангрэсе і II Міжнароднай спецыялізаванай выставе "Лагістычны інжынірынг". Гэтыя мерапрыемствы пройдуць у межах Беларускага транспартнага тыдня з 8 па 10 кастрычніка.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 верасня 2013
 
Дата публикации:07.09.2013
Тематика:Транспорт, ЕАЭС
Просмотров:1224
 
Ключевые слова:
Пространство-1520 Железная дорога Широкая колея Беларуская чыгунка Бизнес-форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме