https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі пачалася рэгістрацыя на ЦТ


Рэгістрацыя для ўдзелу ў асноўным этапе ЦТ пачалася 2 траўня і прадоўжыцца па 1 чэрвеня.
Для рэгістрацыі абітурыентам неабходна прад`явіць дакумент, які засведчвае асобу, падаць заяву на адной з дзяржаўных моў Беларусі, аплаціць прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ у памеры 0,1 базавай велічыні (Br2,3) за адзін вучэбны прадмет.

У выпадку немагчымасці прыбыцця ў пункт рэгістрацыі па ўважлівай прычыне дакументы могуць падаць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў або прадстаўнікі, якія дзейнічаюць на аснове даверанасці.

Калі абітурыент паспрабуе зарэгістравацца для праходжання ЦТ больш як па чатырох вучэбных прадметах уступных іспытаў, ён будзе дапушчаны да ўдзелу толькі па чатырох першых вучэбных прадметах (згодна з графікам правядзення ЦТ), на якія зарэгістраваўся.

Гэта выключае злоўжыванні з боку тых, хто захоча падмануць камп`ютарную сістэму і зарэгістравацца на большую колькасць прадметаў. Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове пройдзе 12 чэрвеня, рускай мове - 14 чэрвеня, грамадазнаўстве - 16 чэрвеня, матэматыцы - 18 чэрвеня, біялогіі - 20 чэрвеня, замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 22 чэрвеня, хіміі - 24 чэрвеня, фізіцы - 26 чэрвеня, гісторыі Беларусі - 28 чэрвеня, геаграфіі - 30 чэрвеня, сусветнай гісторыі (навейшы час) - 2 ліпеня.

Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе з 30 чэрвеня па 3 ліпеня. Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 10 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) - з 13 ліпеня.

Інфармацыя аб пунктах рэгістрацыі ЦТ прадстаўлена на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

2 мая 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.05.2017
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:982
 
Ключевые слова:
Централизованное тестирование Вступительная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме