https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Баранавіцкім дзяржуніверсітэце запусцілі бізнес-інкубатар


У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце запусцілі бізнес-інкубатар для моладзі, паведаміў прарэктар па навуковай рабоце БарДУ Уладзімір Клімук.
Бізнес-інкубатар ў ВНУ запрацаваў у верасні. Ужо запушчаны два праекты. У прыватнасці, у вучняў 8-10 класаў школ і гімназій Баранавічаў з`явілася магчымасць па суботах наведваць бізнес-школу. Яе праграма ўключае трэнінгі, майстар-класы, бізнес-кейсы і практычныя заняткі, абавязковае наведванне басейна. На працягу двух месяцаў юнакоў і дзяўчат навучаць распрацоўваць бізнес-і інавацыйныя праекты. Затым яны змогуць прэзентаваць свае ідэі грамадскасці, пратэставаць іх у рэальным сектары эканомікі.

Таксама ў бізнес-інкубатары адкрыўся дашкольна-адукацыйны цэнтр "Універсітэт для дзяцей". Для малянят 3-6 гадоў распрацаваны навучальны комплекс, які ўключае заняткі па інтэлектуальна-творчаму развіццю, культуры маўлення, робататэхніцы, вывучэнню англійскай мовы, дзіцячы фітнес.

"Наша задача - развіць здольнасці дзяцей і моладзі, прышчапіць навыкі прадпрымальнасці, навучыць пісьменна распрацоўваць праекты, - падкрэсліў Уладзімір Клімук. - У якасці куратараў прыцягваем студэнтаў старэйшых курсаў - будучых эканамістаў, выхавальнікаў і педагогаў, практычных псіхолагаў. Такім чынам яны атрымліваюць практыку працы з мэтавай аўдыторыяй".

БЕЛТА, 13 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:13.10.2018
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:657
 
Ключевые слова:
Высшая школа Бизнес-инкубатор Баранавічы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме