https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Сярод настаўнікаў мужчын менш за 14%


Амаль 94 працэнта ўсіх настаўнікаў, што працуюць у школе, маюць вышэйшую адукацыю.
Як вынікае са статыстычнага  агляду, падрыхтаванага да Дня настаўніка, гэта прафесія носіць у Беларусі ярка выражаны жаночы характар.Так, сярод настаўнікаў і кіраўнікоў школ жанчын 86,4 працэнта.

У агульнай колькасці педагогаў, якія выкладаюць у школе асобныя прадметы, прадстаўнікі моцнага полу на пачатак 2018/2019 навучальнага года складалі 18,2 працэнта.  У ТОП-5 прадметаў, дзе  колькасць настаўнікаў-мужчын была самая высокая, увайшлі “фізічная культура” (63,7 працэнта ад агульнай колькасці), “дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка” (60,7 працэнта), “працоўнае навучанне” (43 працэнты), “фізіка” (35,5 працэнта) і “гісторыя і грамадазнаўства” (28,9  працэнта).

А вось сярод настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і рускай мовы і літаратуры мужчын-педагогаў амаль няма (усяго 2,5 і 2 працэнта адпаведна). Сярод настаўнікаў замежнай мовы іх толькі 5 працэнтаў, біялогіі — 8 працэнтаў, хіміі — 9 працэнтаў.

Больш за 15 гадоў працуюць па спецыяльнасці 67,9 працэнта настаўнікаў і кіраўнікоў беларускіх школ. А першую і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыі маюць з іх каля 80 працэнтаў.

Усяго на пачатак 2018/2019 навучальнага года ў краіне працавалі 3035 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з іх 1421 — у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, 1614  — у сельскай мясцовасці.

Адукацыю ў іх атрымлівалі 1010,4 тысячы вучняў, з якімі працавалі 112,5 тысяч  настаўнікаў, з іх у гарадах і пасёлках — 77,6 тысячы, у сельскай мясцовасці — 34,9 тысячы. У выніку на кожнага педагога ў гарадскіх школах прыпадала 11 вучняў, а ў сельскіх — толькі пяць.

78,2 працэнта ўсіх настаўнікаў — гэта настаўнікі-прадметнікі. Па свайму колькаснаму складу сярод іх лідзіруюць настаўнікі замежнай мовы (13 328 чалавек). За імі ідуць настаўнікі матэматыкі (7220), беларускай мовы і літаратуры (6728), рускай мовы і літаратуры (6680). Даволі шмат і фізрукоў (6322). А вось самыя рэдкія ў школе настаўнікі дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі — іх усяго 466 чалавек.

Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 4 кастрычніка 2019
 
Дата публикации:04.10.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:7
 
Ключевые слова:
День учителя Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме