https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


XXI рэспубліканскі турнір юных матэматыкаў стартуе 2 снежня


Удзельнікамі спаборніцтваў стануць 16 каманд з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама Масквы і Санкт-Пецярбурга.
Турнір пройдзе ў фармаце інтэлектуальнага паядынку. Зборным будзе прапанавана выканаць даследчыя задачы, а затым  публічна абараніць атрыманыя вынікі. Удзельнікі таксама паспрабуюць свае сілы ў ролі  апанентаў і рэцэнзентаў. Такім чынам, юныя матэматыкі прадэманструюць не толькі матэматычныя здольнасці, але і сваё аратарскае майстэрства.

Фінал адбудзецца 7 снежня. Па выніках турніру вызначацца кандыдаты ў зборную каманду Беларусі для ўдзелу ў адкрытым Санкт-Пецярбургскім турніры ў сакавіку 2020 года і ў XII Міжнародным турніры юных матэматыкаў, які ў ліпені наступнага ода пройдзе ў Грузіі.

Рэспубліканскі турнір накіраваны на павышэнне цікавасці школьнікаў да матэматыкі, развіццё ў іх навуковага мыслення, камунікацыйных навыкаў і ўмення працаваць у камандзе. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыіі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

Надзея Нікалаева
Звязда, 1 снежня 2019
 
Дата публикации:01.12.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:428
 
Ключевые слова:
Математика Турнир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме