https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МТЗ перадаў 16 трактароў рэсурсным цэнтрам устаноў адукацыі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Мінскі трактарны завод перадаў 16 трактароў рэсурсным цэнтрам устаноў адукацыі краіны, што рыхтуюць трактарыстаў і спецыялістаў, якія абслугоўваюць тэхніку BELARUS. 

Перадача тэхнікі адбылася перад Новым годам. Папярэдне была праведзена падрыхтоўка і абкатка трактароў. Машыны атрымалі прафесійна-тэхнічныя сельскагаспадарчыя ліцэі і каледжы, сельгасакадэмія, аграрны ўніверсітэт - усяго 16 устаноў адукацыі з усіх абласцей рэспублікі.

Як адзначылі на прадпрыемстве, МТЗ заўсёды актыўна ўзаемадзейнічаў з установамі адукацыі, аднак гэта перадача трактароў з новай лінейкі стала самай маштабнай. Стратэгічны крок, накіраваны на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэсурсных цэнтраў, высока ацанілі навучальныя ўстановы.

У прыватнасці, дырэктар Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Юрый Корсік выказаў удзячнасць МТЗ і ўсім трактарабудаўнікам за такую неабходную для рэсурснага цэнтра дапамогу.

"Тое, што будучыя трактарысты-машыністы змогуць вучыцца на такой сучаснай тэхніцы, вельмі важна для нас і вельмі перспектыўна для развіцця адукацыйнага працэсу", - сказаў ён. Паводле слоў кіраўніка ліцэя, практычная карысць ад наяўнасці рэсурснага цэнтра, які мае моцную матэрыяльна-тэхнічную базу, відавочная: са з`яўленнем на вучэбнай пляцоўцы сучаснай мадэлі трактара МТЗ магчымасцей у рэсурснага цэнтра стане яшчэ больш.

Дырэктар Калінкавіцкага дзяржаўнага прафесійнага аграрна-тэхнічнага ліцэя Мікалай Федарук звярнуў увагу на тое, што сельскагаспадарчыя арганізацыі сёння адчуваюць патрэбнасць у рабочых, якія маюць веды аб найноўшых тэхналогіях і ўмеюць якасна эксплуатаваць сучасную тэхніку і абсталяванне. Таму вельмі важна, каб навучэнцы мелі магчымасць атрымліваць адпаведныя навыкі. У ліцэі пакуль няма ўласнага рэсурснага цэнтра, аднак у бліжэйшай перспектыве яго плануюць адкрыць. Установа адукацыі мае дастатковую вучэбна-вытворчую базу і кадравы патэнцыял.

Праект стварэння рэсурснага цэнтра знаходзіцца ў стадыі зацвярджэння. Перададзены ўстанове адукацыі BELARUS-920.2 стане першым новым трактарам новай адукацыйнай пляцоўкі Гомельшчыны.

17 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.01.2020
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:362
 
Ключевые слова:
МТЗ Трактор BELARUS
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме