https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Анлайн-праект БДПУ ўключаны ў спіс найлепшых па дыстанцыйным навучанні


У красавіку 2020 года Міжнародны фонд “Aflatoun International” падрыхтаваў агляд розных падыходаў да арганізацыі навучання дзяцей ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з COVID-19.
У праекце таксама прадстаўлены найлепшыя інавацыйныя падыходы да дыстанцыйнага навучання дзяцей. Сярод іх - валанцёрскі адукацыйны анлайн-праект БДПУ “Будучыя педагогі – дзецям”.

Міжнародны фонд “Aflatoun International” займаецца пытаннямі сацыяльнай і фінансавай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад трох да дваццаці пяці  гадоў. Ім распрацаваны адукацыйныя праграмы, якія рэалізуюцца ў больш чым 100 краінах свету. Фонд супрацоўнічае з 300 партнёрскімі і ўрадавымі арганізацыямі.

Больш падрабязна з аглядам, падрыхтаваным Міжнародным фондам “Aflatoun International”, можна азнаёміцца ​​тут.

Валанцёрскі адукацыйны анлайн-праект “Будучыя педагогі – дзецям” быў запушчаны ў БДПУ 13 красавіка. Сутнасць праекта заключаецца ў тым, што студэнты старшых курсаў універсітэта, а таксама навучэнцы педагагічных класаў праводзяць анлайн-урокі па вучэбных прадметах для школьнікаў з 1 па 11 клас. Транслююцца заняткі на афіцыйным YouTube-канале БДПУ. Там жа размяшчаюцца іх запісы.

Надзея Нікалаева
Звязда, 26 красавіка 2020 
 
Дата публикации:26.04.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:429
 
Ключевые слова:
Коронавирус Дистанционное обучение Педагогика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме