https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Студэнты БДУ выпусцілі першую лімітаваную партыю «інтэлектуальных» упрыгожванняў


Гэта падзея прымеркавана да 100-годдзя БДУ, якое будзе адзначацца 30 кастрычніка 2021 года.
Вырабілі аксэсуар у НТП «Унітэхпрам БДУ». Распрацоўшчыкамі выступілі студэнты і магістранты факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій.

Партыя складаецца з 50 унікальных электронных значкоў, якія аснашчаны мікракантролерам, аптычнымі датчыкамі, святлодыёдным кальцом і мікрафонам. Пакуль распрацоўшчыкі арыентаваліся на моладзевую аўдыторыю. Стыльны аксэсуар можна выкарыстоўваць на спартыўных мерапрыемствах, падчас дыскатэк або вячэрніх прагулак. За кошт рэагавання на гук адбываецца свячэнне ў такт музыкі, якая грае. Таксама датчыкі рэагуюць на павышаны ўзровень гуку. Для ўключэння гэтай функцыі неабходна выбраць опцыю «папярэджанне крыку». Правілы выкарыстання і парадак рэжымаў адлюстраваны ў інструкцыі, якая прыкладаецца ў камплекце.

Аксэсуар прадстаўлены ў выглядзе друкаванай платы 40 міліметраў у дыяметры. На адным баку намаляваны сімвал БДУ. Корпус надрукаваны на 3D-прынтары. У набор прылады таксама ўваходзяць пашпарт тавару і шнур для зарадкі. Батарэі хапае на адзін-два дні актыўнага выкарыстання, зараджаецца значок на працягу 30 хвілін.

Па задуме аўтараў «разумны» аксэсуар можа мець любую форму і прызначэнне. У перспектыве плануецца пашырыць яго тэхнічны функцыянал, які дазволіць паведаміць уладальніку аб павышэнні ці паніжэнні атмасфернага ціску, тэмпературы, вільготнасці і ўзроўню забруджвання паветра. Дадасца сінхранізацыя некалькіх значкоў.

Таксама ў планах распрацоўшчыкаў стварэнне сайта «інтэлектуальных» упрыгожванняў.

Набыць значок можна будзе ў бліжэйшы час у краме сімволікі БДУ. Выпуск «разумных» аксэсуараў стаў магчымым за кошт актыўнай падтрымкі ў Белдзяржуніверсітэце праектнай дзейнасці студэнтаў.

Надзея Нікалаева
Звязда, 14 лістапада 2020
 
Дата публикации:14.11.2020
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:381
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Инновации Гаджет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме