https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Цыкл святочных мерапрыемстваў «Святло Раства» пройдзе ў БДУ


Стартавай падзеяй стане 20 снежня выстава духоўнай літаратуры «Раства чароўныя імгненні» (праспект Незалежнасці, 4, аўд. 313). Увазе наведвальнікаў прадставяць выданні XIX — пач. XXстагоддзяў з рэдкага і каштоўнага фонду Фундаментальнай бібліятэкі.
У кнігах раскрываецца сакральны сэнс свята і расказваецца пра народныя традыцыі святкавання галоўнай хрысціянскай урачыстасці. Выстаўка ўключае тэматычныя раздзелы «Духоўная літаратура», «Нараджэнне Хрыстова ў абразах і карцінах мастакоў», «Нараджэнне Хрыстова ў сусветнай мастацкай літаратуры», «Як святкавалі Каляды ў даўніну». Таксама тут можна будзе ўбачыць калекцыю калядных паштовак.

Экспазіцыя «Калядныя анёлы» пачне працу 23 снежня ў кабінет-музеі філалагічнага факультэта (вуліца К. Маркса, 31). На выставе прадэманструюць 70 экспанатаў з фондаў кабінета-музея, вырабленыя з фарфору, керамікі, дрэва, воску і іншых матэрыялаў. Акрамя таго, калекцыю дапоўняць фігуркі анёлаў, зробленыя студэнтамі і прадстаўнікамі Саюза жанчын БДУ.
27 снежня прйдзе На майстар-клас па вырабе навагодніх і калядных цацак «Мой цёплы дом» (вуліца Ленінградская, 16).

Пачатак у 16.00. Дасведчаныя майстры падзеляцца сакрэтамі стварэння святочных цацак і прадэманструюць свае вырабы. А старшы выкладчык факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Ірына Трыфанава пакажа ўдзельнікам, як стварыць незвычайныя навагоднія ўпрыгожанні сваімі рукамі.

Арганізатарам мерапрыемстваў выступае Саюз жанчын БДУ.

Надзея Нікалаева
Звязда, 15 снежня 2021

Прэв’ю: pixabay.com
 
Дата публикации:15.12.2021
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Союз женщин Белорусский государственный университет Выставка Духовная литература
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме