https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Адкрытая алімпіяда па геаграфіі пройдзе ў БДУ 21 траўня


Мэта алімпіяды — папулярызацыя сярод школьнікаў геаграфічнай навукі і праверка ведаў у гэтай сферы.
Удзельнікамі інтэлектуальнага спаборніцтва стануць больш як 120 навучэнцаў 9-11 класаў школ, гімназій, ліцэяў, а таксама навучэнцы каледжаў з усіх рэгіёнаў. Канкурсантам трэба будзе на працягу гадзіны выканаць тэставае заданне практычнага, аналітычнага і разліковага характару, прадэманстраваць вобразнасць геаграфічнага мыслення. Пытанні разлічаны на веды ў галіне картаграфавання, індыкацыі, пабудовы дыяграм, эканоміка-геаграфічнай ацэнкі мясцовасці і іншыя.

У дзень алімпіяды для школьнікаў таксама правядуць экскурсію па факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі. Акрамя таго, гасцям раскажуць аб новай спецыяльнасці «геатэхналогіі турызму і экскурсійная дзейнасць».

Пераможцаў аб’явяць у дзень алімпіяды.

Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ.

Надзея Нікалаева
Звязда, 19 траўня 2022
 
Дата публикации:19.05.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:948
 
Ключевые слова:
География Белорусский государственный университет Олимпиада
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме