https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Філолагі, выхавальнікі, настаўнікі пачатковых класаў, фізрукі. У БДПУ залічылі на бюджэт


У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце прайшло залічэнне на дзённую і завочную формы атрымання адукацыі за кошт рэспубліканскага бюджэту, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Залічаны 289 абітурыентаў, 119 з іх на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі па спецыяльнасцях "філалагічная адукацыя" (34 чалавекі), "фізічная культура" (26 чалавек), "арганізацыя і кіраванне фізічнай культурай, спортам і турызмам" (25), "музычная адукацыя" (20) і "мастацкая адукацыя" (14). Яшчэ 55 абітурыентаў залічаны на завочную поўную форму атрымання адукацыі па спецыяльнасці "дашкольная адукацыя", а таксама 115 чалавек - на завочную скарочаную форму атрымання адукацыі па спецыяльнасцях "дашкольная адукацыя" (75 чалавек) і "пачатковая адукацыя" (40 чалавек).

Найбольшы конкурс на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі склаўся на спецыяльнасцях "фізічная культура" - 2,5 чалавека на месца і "арганізацыя і кіраванне фізічнай культурай, спортам і турызмам" - 2,2 чалавека на месца.

На завочную поўную форму атрымання адукацыі па спецыяльнасці "дашкольная адукацыя" ў адпаведнасці з правіламі прыёму 80 працэнтаў месцаў аддадзены выпускнікам каледжаў, якія паступаюць без уступных іспытаў (на 55 месцаў без экзаменаў паступілі 39 абітурыентаў). На астатнія 20 працэнтаў месцаў конкурс склаў 1,8 чалавека на месца.

На завочной скарочанай форме атрымання адукацыі па спецыяльнасцях "дашкольная адукацыя" (75 месцаў) і "пачатковая адукацыя" (40 месцаў) 79,1 працэнта месцаў занялі абітурыенты, якія паступаюць без уступных іспытаў як выпускнікі каледжаў, а таксама адзін пераможца рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства. На астатнія 20 працэнтаў месцаў агульнага конкурсу склаўся конкурс 2,5 чалавека на месца па спецыяльнасці "дашкольная адукацыя" (на 15 месцаў прэтэндавалі 38 чалавек) і 2,3 чалавека на месца па спецыяльнасці "пачатковая адукацыя" (на 8 месцаў прэтэндавалі 18 чалавек).

"БДПУ - спартыўны ўніверсітэт. У гэтым годзе да нас прыйшлі спартсмены высокага ўзроўню. Сярод іх пяць чэмпіёнаў Беларусі па алімпійскіх відах спорту. Усяго ў гэтым годзе да нас паступілі 10 майстроў спорту, 10 кандыдатаў у майстры спорту і 18 абітурыентаў з першым разрадам. Падводзячы вынікі залічэння на бюджэтную дзённую і завочную формы навучання, хачу адзначыць, што ў гэтым годзе да нас прыйшлі добра падрыхтаваныя абітурыенты", - адзначыў рэктар БДПУ Аляксандр Жук.

Акрамя таго, сярод залічаных 80 медалістаў і выпускнікоў каледжаў, якія атрымалі дыпломы з адзнакай. Кожны чацвёрты залічаны абітурыент - гэта выпускнік педкласаў - 272 чалавекі, што на 12,5 працэнта больш, чым у мінулым годзе. Таксама 15 працэнтаў з залічаных абітурыентаў скончылі ліцэі і гімназіі. "Выраслі і прахадныя балы. Сярод спецыяльнасцей з найбольш высокімі баламі філалагічная адукацыя "руская мова і літаратура" - 305 балаў, "псіхалогія" - 321 (самы вялікі прахадны бал па ўніверсітэце), "гістарычная адукацыя" - 300, "спецыяльная і інклюзіўная адукацыя" - 297, "мастацкая адукацыя" - 293 балы, "матэматыка і фізіка" - 284 балы, "пачатковая адукацыя" - 281 бал. Чвэрць з залічаных на дзённую бюджэтную форму навучання - гэта абітурыенты з баламі вышэйшымі за 300. Таксама 26 абітурыентаў здалі ўнутраныя ўступныя іспыты на максімальна магчымыя 100 балаў. Радуе і гендарны склад першакурснікаў. Традыцыйна амаль палова хлопцаў паступілі на факультэт фізічнага выхавання, а на фізіка-матэматычным і гістарычным факультэце юнакі складаюць адну трэць ад набору гэтага года", - праінфармаваў кіраўнік педуніверсітэта.

У БДПУ да 1 жніўня ўключна прадаўжаецца прыём дакументаў на платную вочную і завочную формы атрымання адукацыі (завочная - для тых, хто не здаваў унутраныя ўступныя іспыты). Тыя студэнты, якія выдатна вучацца, актыўныя ў грамадскай дзейнасці, займаюцца валанцёрствам, працуюць у студатрадах, маюць права карыстацца льготамі, у прыватнасці - скідкай на навучанне.

26 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.07.2024
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:120
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания Бюджет Белорусский государственный педагогический университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме