https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эксперт: змяненні ў вучэбныя праграмы ВНУ ўносяцца штогод


Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Каспяровіч у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Падвядзенне вынікаў уступнай кампаніі - 2024" расказаў аб тым, як і наколькі часта ўносяцца змяненні ў вучэбныя праграмы ВНУ.
Спецыяліст падкрэсліў, што для разумення працэсу змяненняў трэба ўяўляць іерархію частак праграм навучання. "Ёсць спецыяльнасць і адукацыйны стандарт, які змяшчае частку дысцыплін дзяржаўнага кампанента. Гэтыя дысцыпліны вывучаюцца ва ўсіх ВНУ, дзе ёсць пэўная спецыяльнасць. Гэта такі фундаментальны базіс, паколькі ў вышэйшай адукацыі вырашаецца адна вельмі складаная праблема - стык практыкаарыентаванасці і фундаментальнасці. Колькасць гадзін заўсёды абмежавана і трэба знайсці разумны баланс. Фундаментальнасць дае магчымасць спецыялісту развівацца на працягу ўсяго жыцця, вучыцца і вучыць іншых.

Практыкаарыентаванасць дае магчымасць адразу эфектыўна вырашаць вытворчыя задачы. І дзяржаўны кампанент - гэта і аб фундаментальнасці, і  аб асобных прыкладных пытаннях, якія ўніфікуюцца", - расказаў Сяргей Каспяровіч.

А далей, як сказаў рэктар, пачынаецца самае цікавае. "Каля 50 працэнтаў зместу вучэбнага плана не рэгламентуецца стандартам. І кожная ВНУ можа ўносіць свае дысцыпліны ў вучэбны план, забяспечваючы падрыхтоўку з улікам спецыфікі прадпрыемстваў рэгіёна", - падкрэсліў Сяргей Каспяровіч.

У пытанні ўдасканалення праграмы, адзначыў эксперт, ВНУ павінны пастаянна ўзаемадзейнічаць з прадпрыемствамі. "Тут абсалютна мае рацыю кіраўнік дзяржавы, што ВНУ павінны гэта рабіць, прыходзячы на прадпрыемствы і задаўшы ім канкрэтныя пытанні. Прайсціся па тэмах і раздзелах вучэбнай праграмы. Вызначыцца, што ўжо страціла актуальнасць, а што будзе актуальна не сёння, а заўтра. На прыкладзе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта я магу сказаць, што мы рэгулярна праводзім саветы дырэктараў прадпрыемстваў, разы два ў год. Дапамагаюць і адміністрацыі, і аблвыканкам, які каардынуе гэтыя працэсы. Таксама нашы выкладчыкі, у рэжыме стажыровак, ідуць на прадпрыемствы і кропкава адпрацоўваюць пэўныя моманты", - расказаў рэктар ВНУ.

Пасля ўсёй праведзенай работы і адбываецца змяненне праграмы ВНУ. "Змяненні ў вучэбныя праграмы ўносяцца штогод. Вучэбна-метадычныя комплексы, якія адлюстроўваюць змест канкрэтнай дысцыпліны, таксама абнаўляюцца кожны год. Таксама карэкціруюцца і праграмы практык", - падкрэсліў Сяргей Каспяровіч.

 7 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.09.2024
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:119
 
Ключевые слова:
Учебная программа ВУЗ Брестский государственный технический университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме