https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Настаўнік не павінен быць сродкам палітычнай барацьбы


Аб гэтым заявіла намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Лілія Кір`як.
"Школы не павінны быць пляцоўкай для палітычных спрэчак, дыскусій, абмеркаванняў, а настаўнік - сродкам палітычнай барацьбы. Вельмі спадзяюся на разважлівасць бацькоў. Яны не павінны ўцягваць дзяцей у палітычную сітуацыю і настройваць іх супраць настаўнікаў. Толькі ў канструктыўным узаемадзеянні школы і сям`і, цесным супрацоўніцтве можна забяспечыць кожнаму навучэнцу адукацыю з улікам яго здольнасцей", - сказала Лілія Кір`як.

Паводле яе слоў, гэта памылковае меркаванне, што сёння назіраецца раскол у педкалектывах краіны. "Вывучаючы сітуацыю, меркаванні нашых настаўнікаў, пастаянна размаўляючы з кіраўнікамі гімназій, школ, я магу сцвярджаць, што перамагаюць прафесіяналізм і мудрасць. Гэта значыць кіраўнікамі і адміністрацыяй навучальных устаноў робіцца ўсё для таго, каб калектывы не раскалоліся, а нават, наадварот, з`ядналіся ў гэты няпросты час. Галоўная задача школы цяпер - аб`яднаць намаганні ўсіх педагогаў, каб забяспечыць даступнасць і якасць адукацыі для кожнага дзіцяці", - адзначыла парламентарый.

Лілія Кір`як падкрэсліла, што сёння неабходна выбудаваць канструктыўны дыялог паміж бацькамі і ўстановамі адукацыі.

"Патрыятызм, выхаванне ў моладзі любові да Радзімы, паважанне законаў сваёй краіны былі і застаюцца непахіснымі каштоўнасцямі. І тут, мне здаецца, неабходна ўзмацніць ролю сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Гэта значыць, узмацніць выкладанне гісторыі, грамадазнаўства. Перагледзець падыходы, аб`яднацца і прадумаць, як сфарміраваць у моладзі правільнае разуменне гісторыі нашай краіны, паважлівае стаўленне да дзяржсімволікі, традыцый. Гэтыя моманты сёння выходзяць на першы план, - дадала яна. - Важна, каб вучань быў з духоўным стрыжнем, які ў цяжкія моманты для краіны не дазволіць яму расхістацца і дасць магчымасць быць верным тым каштоўнасцям, якія выпрацоўваліся многімі пакаленнямі беларусаў".

26 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.08.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:333
 
Ключевые слова:
Символика Патриотизм Воспитание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме